Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Июль 2023

Неацэнны памочнік, напарнік і сябар. Пра тандэм чалавека і сабакі

Неацэнны памочнік, напарнік і сябар. Пра тандэм чалавека і сабакі

Новости, Профессия
На днях ветэрынарны ўрач Пружанскай ветлячэбніцы Алена Астудзіна пазнаёміла мяне са сваімі незвычайнымі падапечнымі. Незвычайнымі не таму, што гэта нейкі рэдкі від жывёл, не. Проста вядомыя ўсім нам нямецкія аўчаркі знаходзяцца на службе ў Пружанскім аддзеле Дэпартамента аховы і выконваюць разам з міліцыянерамі-кінолагамі вельмі важныя і патрэбныя задачы. Міліцыянер-кінолаг Станіслаў Місюля са сваёй падапечнай Саці На сённяшні дзень у аддзеле – пяць дарослых сабак і адзін шчанюк, які толькі рыхтуецца да службовых будняў. Усе сабакі жывуць разам са сваім кінолагам, а на тэрыторыі Дэпартамента аховы для іх абсталяваны вальеры з будкамі і тэрыторыя для выгулу. Там аўчаркі знаходзяцца ў перыяд збораў і вучэнняў. Вядома, у кожнага сабакі свой характар, але ўсе яны ідэальна выдрэсірава
Рэцэпты на Біс. Кабачкі з сырам у духоўцы ад студэнткі Валерыі Пудаўкінай

Рэцэпты на Біс. Кабачкі з сырам у духоўцы ад студэнткі Валерыі Пудаўкінай

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад студэнткі філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, жыхаркі в. Слабудка Валерыі Пудаўкінай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: кабачок – 2 шт.,сыр «Пармезан» (ці іншы цвёрды) – 100 г,часнок – 2 зубчыкі,смятана – 3 ст. лыжкі,соль, перац на смак. ПРЫГАТАВАННЕ Добра прамываем кабачкі і рэжам іх кружочкамі. Лупіну не здымаем.Сыр націраем на тарцы, дадаём здробнены часнок, смятану і соль. Старанна перамешваем.Раскладваем кружочкі кабачкоў на бляху з пергаментам. Абмазваем іх сырнай сумессю.Запякаем 20-25 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.Кабачкі з сырам у духоўцы гатовыя. Падавайце іх да стала, упрыгожыўшы зелянінай! Смачна есці!
Мілы сэрцу куток — Кабылаўка. Як аграгарадок свята адзначыў (+фота)

Мілы сэрцу куток — Кабылаўка. Як аграгарадок свята адзначыў (+фота)

Вёсачка родная мая, Новости
«Жыццё раскідвае нас у розныя куткі зямлі. Але дзе б мы ні апынуліся, наш родны пасёлак заўсёды будзе для нас тым светлым агеньчыкам, які сваім яркім святлом кліча на малую радзіму», — такімі словамі віталі тых, хто сабраўся на свята аграгарадка Кабылаўка «Мілы сэрцу куток», вядучыя Галіна Блеянюк і Таццяна Харытановіч. Сімвалічна, што ў аграгарадку традыцыйна адзначаюць дзень нараджэння якраз напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сапраўды, мы шчаслівыя, калі квітнее наша маленькая радзіма, але шчаслівыя ўдвая, калі мір і згода, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні пануюць у роднай краіне. Пра гэта казала падчас віншавання старшыня Хараўскога сельвыканкама Алёна Пстыга. Алёна Рыгораўна ўручыла падарункі шматдзетным сем‘ям Марыі і Вадзіма Чарапенька, якія выхоў
Задача — стварыць зручныя ўмовы для выплаты падаткаў. Інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі МПЗ па Пружанскім раёне Ірынай Басько

Задача — стварыць зручныя ўмовы для выплаты падаткаў. Інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі МПЗ па Пружанскім раёне Ірынай Басько

Актуально, Новости, Профессия
У другую нядзелю ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі падатковых органаў Беларусі. Пра будні службы мы пагутарылі з начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне Ірынай Басько. — На працягу шэрага гадоў у падатковай службе адбываюцца пэўныя змяненні. Ірына Аляксандраўна, скажыце, якой Вы бачыце канчатковую мэту такіх пераўтварэнняў? — У свой час мы пачыналі з ручнога прыёму дэкларацый і ўліку плацяжоў, вялікай колькасці заканадаўчых актаў, выбудоўвалі ўзаемаадносіны з кожным плацельшчыкам. Сёння мы сучасная дзяржслужба, якая актыўна развівае і прымяняе электронныя сэрвісы. Мы дыстанцыйна кантралюем паўнату выплаты плацяжоў у бюджэт, не ўмешваючыся ў дзейнасць плацельшчыкаў, забяспечваем амаль 90% паступленняў у к
З Днём работнікаў падатковых органаў віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

З Днём работнікаў падатковых органаў віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

Актуально, Новости, Официально, Профессия
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падатковых органаў Пружанскага раёна! Віншуем вас з прафесійным святам. Падатковая служба заўсёды была і застаецца надзейнай апорай дзяржавы ў пытаннях фінансавай бяспекі. Адказная работа па напаўненні бюджэту ў многім вызначае паступальнае развіццё эканомікі Пружанскага раёна. Можна з упэўненасцю сказаць, што падатковая служба рэгіёна сёння — гэта інавацыйнае ведамства, якое аказвае паслугі на самым сучасным узроўні, спрабуючы годна адказваць новым выклікам лічбавізацыі эканомікі. Ваша паўсядзённая і карпатлівая праца ўносіць рэальны ўклад у рэалізацыю сацыяльна значных праектаў і праграм, якія закліканы павысіць узровень жыцця нашых грамадзян. Словы асаблівай падзякі і ўдзячнасці ветэранам падатковых органаў Пружаншчыны. Дзякуючы вашаму
Пра нацыянальную годнасць, малую радзіму і рэцэпт міру. Прамова Лукашэнкі ў Александрыі на свяце «Купалле»

Пра нацыянальную годнасць, малую радзіму і рэцэпт міру. Прамова Лукашэнкі ў Александрыі на свяце «Купалле»

Актуально, Новости, Президент
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"). Шаноўныя суайчыннікi, паважаныя госці! Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б'ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы. Гледзячы на маштаб гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль - увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лічым спрадвечнай спадчынай. Гэта найвялікшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узае
Праблемнае пытанне: хто павінен касіць траву на могілках у Слабудцы?

Праблемнае пытанне: хто павінен касіць траву на могілках у Слабудцы?

Новости, Фотофакт
Некалькі тэлефанаванняў мы атрымалі з нагоды могілак каля в. Слабудка. Жыхарку горада хвалюе, што тэрыторыя, агароджаная плотам, ужо амаль запоўнена. А гараджанін Уладзімір Міхайлавіч Граб лічыць, што камунальныя службы не ўдзяляюць дастатковай увагі падкошванню травы паміж магіламі. Мы папрасілі пракаментаваць звароты намесніка дырэктара КУВП «Камунальнік» Віталія Казлова. Як ён паведаміў, пытанне пашырэння могілак вырашаецца, але ў падрабязнасцях казаць пра гэта пакуль рана. Што тычыцца догляду магіл, то Віталій Ігаравіч нагадаў, што, згодна з п. 39 пастановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь №17 ад 10.06.2016, за гэта адказваюць родныя і блізкія пахаваных (як гучыць у пункце пастановы, «асобы, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, устаноўкі н
Фотафакт. Уборку азімага ячменю вядзе «Велікасельскае Агра»

Фотафакт. Уборку азімага ячменю вядзе «Велікасельскае Агра»

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Здаецца, толькі нядаўна закладвалі зярняткі ў зямлю, даглядалі, хваляваліся за ўсходжасць. А час жа не стаіць на месцы, і зноў на перадавую выходзяць хлебаробы, каб папоўніць жытнюю скарбонку дзяржавы, узмацніць харчовую бяспеку роднай Беларусі, забяспечыць землякоў хлебам. На першым плане цяпер азімыя культуры. Падчас уборачнай у "Великасельскім Агра". У нашым раёне на 100% справіліся з уборкай свірэпіцы, вырошчваннем якой займаюцца ААТ «Шані-аграпрадукт» і «Ліноўскае». Сабралі ўсяго 25,9 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 16,2 ц/га. Цяпер поўным ходам ва ўсіх сельгаставарыствах убіраецца азімы ячмень (план — 1755 га). Надвор’е спрыяе таму, каб справіцца з работай у вызначаныя тэрміны і якасна. На чацвер бягучага тыдня ячмень убраны на 808 га (46% да плана), ураджайнасць складае 46,3 ц
Як ні круці — Роўбіцку 464! Наш рэпартаж са свята аграгарадка (+фота)

Як ні круці — Роўбіцку 464! Наш рэпартаж са свята аграгарадка (+фота)

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости
Творчы калектыў работнікаў культуры з аг. Роўбіцк не перастае здзіўляць сваёй крэатыўнасцю і здаровым пачуццём гумару. З задавальненнем узгадваю колішнія восеньскія кірмашы ў нашым райцэнтры, калі ўздоўж вуліцы Савецкай устанаўліваліся падворкі ўсіх сельсаветаў, кожны са сваім каларытам, сваімі пачастункамі і творчымі нумарамі. Нават у тым мностве таленавітых асоб і цікавых знаходак жартоўныя прадстаўленні «роўбікаў» запаміналіся надоўга. Адметнасцю сёлетняга свята аграгарадка Роўбіцк, што правялі ў суботу 1 ліпеня, таксама стала вясёлая пастаноўка. Дарэчы, у чэрвені роўбіцкія культработнікі разам з калегамі з Муравы і Вялікага Сяла прымалі ўдзел у абласным фестывалі «Спораўскія жарты» і разам перамаглі ў адной з намінацый. Тут жа — усё самі, усё самі… І вось ужо ад душы смя
«Бамбічная прэс-канферэнцыя», «Кіруе жалезнай рукой». Што заходнія СМІ напісалі пра сустрэчу з Лукашэнкам

«Бамбічная прэс-канферэнцыя», «Кіруе жалезнай рукой». Што заходнія СМІ напісалі пра сустрэчу з Лукашэнкам

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня сустрэўся з прадстаўнікамі замежных і беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Нагадаем, 16 лютага ён праводзіў падобную ўжо сустрэчу. Праўда, тады яна была незапланаванай і ў графіку з'явілася спантанна. Прэзідэнт адгукнуўся на просьбы прыехаўшых замежных гасцей - згадзіўся на размову. На гэты раз у Палац Незалежнасці таксама прыбылі журналісты з розных краін: Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Саудаўскай Аравіі і Катара. Яны прадстаўлялі ў першую чаргу тыя медыя, якія апошнім часам найбольш актыўна накіроўвалі заяўкі на інтэрв'ю з Прэзідэнтам. Прычым для многіх з журналістаў гэта сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы была ўжо не першай у іх скарбонцы. Магчыма, таму Аляксандр Лукашэнка адразу прапанаваў будаваць размову не ў форме класі
Літаратурная кампазіцыя «Любоў і творчасць Мікалая Чурабы» пройдзе 9 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы

Літаратурная кампазіцыя «Любоў і творчасць Мікалая Чурабы» пройдзе 9 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы

Афиша, Культура, Новости
9 ліпеня ў 15.00 гадзін Пружанская цэнтральная бібліятэка імя М. Засіма запрашае на літаратурную кампазіцыю «Любоў і творчасць Мікалая Чурабы». Таццяна і Мікалай Чурабы (90-я гг.) Удзел у мерапрыемстве прыме благачынны цэркваў Пружанскай акругі протаіерэй Міхаіл Носка, галоўны рэдактар выданняў «Брэсцкія епархіяльныя ведамасці» і «Духоўны веснік» Генадзія Леўчука і інш.
Чарговую мірную гадавіну Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначылі Пружаны (+многа фота)

Чарговую мірную гадавіну Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначылі Пружаны (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости
Характэрна, што краіна адзначае гэтае свята менавіта ў дзень вызвалення нашай сталіцы — горада-героя Мінска — ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заўважце, зыходнай кропкай нашай сучаснай незалежнасці мы лічым не той факт, калі распаўся Савецкі Саюз і кожнай з пятнаццаці рэспублік-сясцёр, якія разам і ўтваралі СССР, далі столькі незалежнасці, колькі яны змаглі вынесці. Беларусы ж прынялі рашэнне святкаваць наша галоўнае свята з таго часу, калі мы скінулі ярмо фашызму з шыі нашай сінявокай Беларусі. Ускладанне вянкоў і кветак. Мітынг на плошчы Святочны дзень у Пружанах пачаўся з ускладання вянкоў і кветак да помнікаў і абеліскаў горада. З самай раніцы вянкі і кветкі усклалі да падножжаў помніка «Спаленым вёскам», памятнага знака воінам 3-га гвардзейскага стралковага корпуса, помн
Віншаванні, узнагароджанні, «Уладары», «Дразды» і многае іншае: Клепачы адзначылі сваё свята (+фотаальбом)

Віншаванні, узнагароджанні, «Уладары», «Дразды» і многае іншае: Клепачы адзначылі сваё свята (+фотаальбом)

Актуально, Вёсачка родная мая, Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Лета — гэта не толькі час адпачынку і весялосці, а яшчэ і магчымасць сустрэцца са сваімі аднавяскоўцамі, землякамі, роднымі і блізкімі. Канечне, размова ідзе пра чараду святаў вёсак у нашым раёне. І гэта ж, па праўдзе, цудоўна, бо дадзеныя мерапрыемствы даюць магчымасць яшчэ мацней злучыцца з роднай зямелькай, адчуць яе цеплыню і спазнаць векавую ісціну: у чалавека не будзе будучыні, калі адрокся сваіх каранёў, забыў, адкуль родам. Напомніць пра адвечнае, адчуць сябе грамадзянінам сваёй непаўторнай краіны — гэтыя словы і пра дзень мілага, роднага краю — аграгарадка Клепачы. Адразу зазначым, што свята ў Клепачах было наладжана на самым высокім узроўні. Можна было паласавацца чыпсамі з бульбы, салодкай ватай, марожаным, папкорнам, былі і цікавыя гульні, надзіманыя горкі. Выязны га
Новая дзіцячая пляцоўка ад ААТ «Шані-аграпрадукт» адкрылася ў Шанях (+многа фота і відэарэпартаж)

Новая дзіцячая пляцоўка ад ААТ «Шані-аграпрадукт» адкрылася ў Шанях (+многа фота і відэарэпартаж)

Актуально, Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Што ў жыцці пакідае самыя непаўторныя і шчымлівыя ўспаміны, калі не дзіцячыя бесклапотныя дні? Ты можаш гуляць у лялькі, бурчаць машынкай у пясочніцы, лавіць матылькоў, мераць лужыны так, каб набраць паверх гумовікаў вады… У гэтым і заключаецца сапраўднае дзіцячае шчасце! https://youtu.be/D1JzHQUznkg Каб зрабіць яго незабыўным, прыкладаюць намаганні і ў нашым раёне. Зусім нядаўна пры фінансавай падтрымцы ААТ «Пружанскі малочны камбінат» была адкрыта дзіцячая пляцоўка ў раённым цэнтры, каля магазіна «Верас». А напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзякуючы кіраўніцтву ААТ «Шані-аграпрадукт», месца для баўлення часу дзетак з’явілася і ў аграгарадку Шані. Тут было наладжана сапраўднае свята: смачнае марожанае, дзіцячы гульнявы комплекс «Чып і Дэйл», гандаль цацкамі