Рэцэпты на Біс. Юшка па-роўбіцку ад Ірыны Параняк
Рэцэпт ад культработніка Роўбіцкага клуба-бібліятэкі Ірыны Параняк.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
на 5 літраў вадырыба — прыкладна 1,5 кг,бульба — 1 кг,морква — 1 шт.,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,цыбуля зялёная, зеляніна кропу, пятрушкі, часнок,соль, перац — на смак,галінкі чорнай парэчкі і вішні — 1 пучок,гарэлка — не больш за 50 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Фактычна гэта вельмі просты рэцэпт, у якім няма нічога лішняга, хаця і свае сакрэты маюцца.
Па-першае, неабходна мець некалькі відаў рыбы. Напрыклад, для юшкі, якая варылася для свята вёскі ў Роўбіцку, я брала чырвоную рыбу, карася і ляшча.
Спачатку варым бульбу, парэзаную даволі буйнымі кубікамі, цыбулю, моркву. Калі бульба амаль гатовая, пасаліце варыва і кідайце ў яго пачышчаную і нарэзаную невялікімі кавалкамі рыбу. Яна варыцца вельмі хутка,

