Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 14.07.2023

Беларусь назначыла свайго прадстаўніка ў Камісіі па правах чалавека СНД

Беларусь назначыла свайго прадстаўніка ў Камісіі па правах чалавека СНД

Актуально, Президент
Прадстаўніком Беларусі ў Камісіі па правах чалавека Садружнасці Незалежных Дзяржаў назначана начальнік упраўлення па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Генеральнай пракуратуры Яўгенія Парамонава. Адпаведны ўказ нумар 209 падпісаў 14 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта. Намеснікам прадстаўніка Беларусі ў гэтай камісіі назначаны старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. БЕЛТА
ААТ «Пружанскі льнозавод»: сінія палеткі ніколі не знікнуць з беларускіх зямель!

ААТ «Пружанскі льнозавод»: сінія палеткі ніколі не знікнуць з беларускіх зямель!

Актуально, Новости, Профессия, Пружанам -- 590, Сельское хозяйство
Неад’емнай візітоўкай нашага раёна з’яўляецца ААТ «Пружанскі льнозавод». Прадпрыемства вось ужо на працягу 50 гадоў займаецца пярвічнай апрацоўкай ільну-даўгунцу. На дадзены момант на льнозаводзе шчыруе 200 чалавек. Сёння прадпрыемства мае адно з самых вялікіх у нашай краіне палеткаў ільну — гэта амаль 3 тыс. га. На Пружанскім ільнозаводзе пастаянна вядзецца сортаабнаўленне, бо ад гэтага залежыць якасць трасты, ураджайнасць, таксама праводзіцца сортавыпрабаванне. Вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю механізаванага атрада: кожны год закупляецца новая тэхніка. Гэтая акалічнасць паспрыяла таму, што па тэхнічнай забяспечанасці пружанскія льнаводы лепшыя ў рэспубліцы. У сваёй галіне на самым высокім узроўні яны і па сярэдняй заработнай плаце. На Пружанскім ільнозаводзе наладжаны выпуск
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці трэба рэгістраваць пнеўматычны пісталет?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці трэба рэгістраваць пнеўматычны пісталет?

Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
— У падарунак сваяк прывёз з Расіі пнеўматычны пісталет. Ці трэба яго рэгістраваць? Адказвае старшы інспектар па дазваляльнай рабоце Максім Ліцкевіч: — Пнеўматыка хаця і адносіцца да грамадзянскай зброі, але ў некаторых выпадках яе таксама трэба рэгістраваць у праваахоўных органах. Калі ў інструкцыі да стрэльбы напісана, што яна мае дульную энергію больш за 7,5 Дж (але не больш за 25 Дж), то патрэбна атрымаць дазвол на яе і пасля абавязкова зарэгістраваць у 10-дзённы тэрмін. У адваротным выпадку пнеўматычную зброю трэба здаць у міліцыю. Нагадаю, што добраахвотная здача «вогнестрэлу» або боепрыпасаў да яго вызваляе грамадзян ад адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці. А калі вам сталі вядомы выпадкі незаконнага захоўвання небяспечных рэчаў, то можаце паведаміць пра гэта па тэл
Юбілею горада быў прысвечаны раённы мастацкі конкурс імя Алены Лось. Знаёмцеся з пераможцамі!

Юбілею горада быў прысвечаны раённы мастацкі конкурс імя Алены Лось. Знаёмцеся з пераможцамі!

Культура, Молодёжный клуб, Новости, Пружанам -- 590, Фотофакт
Вось ужо пяты год раённая дзіцячая бібліятэка праводзіць раённы мастацкі конкурс імя Алены Лось. Сёлета творчае выпрабаванне на тэму «Зямля бацькоў — мая зямля» прысвяцілі юбілею горада. Усяго ў нашым конкурсе паўдзельнічаў 41 чалавек. Самымі актыўнымі былі рабяты, якія займаюцца ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р. Шырмы г. Пружаны. Шэраг работ прадставілі вучні дзіцячай школы мастацтваў г.п. Шарашэва, выхаванцы студыі «Шклінка-маляванка», якая дзейнічае пры Палацы культуры. Таксама сярод удзельнікаў — юныя мастакі з цэнтра творчасці і развіцця «Вяршыня», пружанскай гімназіі, СШ №1 імя ЧБВА, Ружанскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Трэба адзначыць, многія работы прысвечаны архітэктурным помнікам нашага горада і раёна, нашай цудоўнай прыродзе, дарагім мясцінам і
Новую сучасную ферму на 1000 галоў дойнага статка адкрылі ў «Велікасельскім Агра» (+фотаальбом)

Новую сучасную ферму на 1000 галоў дойнага статка адкрылі ў «Велікасельскім Агра» (+фотаальбом)

Актуально, Новости, Официально, Профессия, Сельское хозяйство
Будаваць планы — справа нядрэнная. Але ўвасабленне іх у жыццё і атрыманне канчатковага выніку — куды больш прыемнае дзейства. Не пабаяліся цяжкасцей і ажыццявілі сваю мару ў ААТ «Велікасельскае Агра»: пабудавалі малочна-таварную ферму «Вялікае Сяло № 1» на 1000 галоў дойнага статка. На святочнае мерапрыемства, якое прайшло з нагоды адкрыцця малочна-таварнай фермы «Вялікае Сяло», прыехала шмат ганаровых гасцей. Да прысутных звярнуўся першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Сяргей Федчанка: — Для Брэстчыны стала традыцыяй узводзіць сельскагаспадарчыя аб’екты. А гэта паказчык таго, што ў Пружанскага раёна, у вобласці і рэспублікі ў цэлым ёсць будучыня. Нягледзячы ні на якія знешнія пагрозы, мы будзем і далей развіваць малочную галіну і за