Указам Прэзідэнта дзяржава надзелена выключным правам на інкасацыю і перавозку наяўных грошай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня падпісаў указ нумар 225, якім удасканальваецца інкасатарская дзейнасць. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам уносяцца змяненні ва ўказы кіраўніка дзяржавы ад 30 жніўня 2002 года нумар 473 "Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброі і боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", ад 10 жніўня 2010 года нумар 418 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў службаў інкасацыі", ад 01 лютага 2018 года нумар 45 "Аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства" і ад 06 ліпеня 2021 года нумар 258 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах".
У адпаведнасці з указам інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, перавозка наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцей належац




