Маладая выхавацельніца пружанскага дзіцячага садка № 3 Паліна Давідзюк пра сваю работу: і людзі спагадныя, і зарплата годная
Наша знаёмства з моладдзю, якая прыехала на работу ў Пружаны і раён, працягваецца. Даведваемся, як сустрэлі ў новым калектыве і як клапоцяцца на першым працоўным месцы ў маладога спецыяліста з дзіцячага сада № 3 г. Пружаны.
Маладая выхавацельніца дашкольнай адукацыі дзіцячага садка № 3 г. Пружаны Паліна Давідзюк нарадзілася ў Пружанскім раёне ў аграгарадку Лінова. Дзяўчына скончыла Ваўкавыскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва». Цяпер Паліне Сяргееўне 20 гадоў, і яна працягвае ўдасканальваць і павышаць сваю кваліфікацыю ў прафесіі.
— Апроч сваёй працы я вырашыла працягнуць атрымліваць адукацыю па сваім профілі і паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на факультэт фізічнага выхавання і спорту, цяпер з’яўляюся сту