Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 16.07.2023

Пружанскае ДЭУ-25: адказныя за дарогі

Пружанскае ДЭУ-25: адказныя за дарогі

Год мира и созидания, Новости, Профессия, Пружанам -- 590
Пружаны — сапраўды цэнтр цывілізацыі, праз які праходзяць шляхі, што злучаюць паміж сабой Захад і Усход, Поўнач і Поўдзень. У нашым райцэнтры размешчаны ажно дзве дарожныя арганізацыі, адна з якіх — ДЭУ-25 — абслугоўвае дарогі рэспубліканскага значэння. На балансе прадпрыемства, якім кіруе Уладзімір Пунько, амаль 500 кіламетраў аўтатрас Р-7, Р-44, Р-50, Р-78, Р-78, Р-81, Р-83, Р-85, Р-98, Р-101, Р-102. Праходзяць яны праз шэраг раёнаў Брэстчыны: Пружанскі, Бярозаўскі, Камянецкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі — і часткова закранаюць Гродзенскую вобласць. А ў дадатак да гэтага — каля сотні мастоў, дзвюх сотняў аўтобусных павільёнаў з пляцоўкамі для прыпынку грамадскага транспарту і амаль 6,5 тысячы дарожных знакаў. Калектыву арганізацыі са 120 работнікаў штогод хапае працоўных клопатаў.
Натхнёны кіраўнік — самабытны ансамбль. Валянціна Іскаліева і яе «Спадчына»

Натхнёны кіраўнік — самабытны ансамбль. Валянціна Іскаліева і яе «Спадчына»

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Новости, Профессия, Пружанам -- 590
Народны ансамбль танца «Спадчына» Пружанскага гарадскога Палаца культуры на працягу 44 гадоў радуе горад і яго гасцей выдатна падрыхтаванымі мастацкімі нумарамі. За плячыма танцавальнага калектыву насычанае творчае жыццё, шматлікія гастролі, дасягненні на міжнародных конкурсах. Словам, яскравая і непаўторная гісторыя… Мастацкі кіраўнік народнага ансмабля танца "Спадчына" Валянціна Іванаўна Іскаліева. Сёлета «Спадчына» была прызнана пераможцам штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2022 годзе і занесена на Дошку гонару Пружаншчыны. Вядома, любы калектыў дасягае поспеху толькі на чале з рашучым, дзейным кіраўніком. Да ліку такіх асоб з выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі можна аднесці Валянціну Іскаліеву, якая кіруе ансамблем
«Камбінат кааператыўнай прамысловасці»: з хлебам і да хлеба

«Камбінат кааператыўнай прамысловасці»: з хлебам і да хлеба

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Пружанам -- 590
Дзякуючы дзейнасці філіяла райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» жыхары горада і раёна маюць магчымасць набываць нямала смачнай прадукцыі менавіта ўласнай вытворчасці. Як расказвае дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Красевіч, у філіяле працуе 144 чалавекі, якія размеркаваны па чатырох асноўных накірунках — рыбны цэх і вытворчасць мясных паўфабрыкатаў, хлебазавод і забойны цэх. У асартыменце пружанскія кааператары выпускаюць хлебабулачныя вырабы, рыбную вагавую прадукцыю (вырабляецца яна і ў прэсервах), напоі, мясныя паўфабрыкаты і многае іншае. А ў будучым запланаваны інвестыцыйны праект па ўзвядзенні цэха па вырабе мясных кансерваў. Так што хутка паспрабуем і пружанскую тушонку. Прадукцыю камбіната ахвотна разбіраюць вядучыя гандлёвыя сеткі краіны, пастаўкі