Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 10.07.2023

У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек з 21 краіны

У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек з 21 краіны

Актуально, Год мира и созидания, Президент
У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек, у тым ліку 46 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 206 падпісаў 10 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Падпісанню дакумента папярэднічала выязное пасяджэнне Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Мінскай гарадской ратушы. Падтрыманы хадайніцтвы аб прадастаўленні грамадзянства 409 асобам, у тым ліку 46 непаўналетнім. Сярод тых, хто атрымаў грамадзянства Беларусі, - выхадцы з 21 краіны. За апошнія два гады кіраўніком дзяржавы прынята ў грамадзянства 4436 чалавек, у тым ліку 3572 жыхары Украіны. У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей. Прыём і разгляд заяў аб прадастаўленні грамадзянства Рэспублікі Беларусь прадаўжаецца. БЕЛТА
Лукашэнка пацвердзіў план да 2025 года забяспечыць у сельскай мясцовасці шырокапалосны доступ у інтэрнэт

Лукашэнка пацвердзіў план да 2025 года забяспечыць у сельскай мясцовасці шырокапалосны доступ у інтэрнэт

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў план да 2025 года забяспечыць у сельскай мясцовасці шырокапалосны доступ у інтэрнэт. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні работнікаў прадпрыемства "Магілёўліфтмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "План у нас ёсць у 2025 годзе гэту тэму закрыць. Мы павінны вырашыць гэту праблему. Мы ад свету не адстаём. У асноўным мы зробім гэту работу", - сказаў беларускі лідар. Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што людзям трэба расказваць, як бяспечна карыстацца інтэрнэтам. Паколькі інтэрнэт ва ўмелых руках можа быць фактычна зброяй, якую выкарыстоўваюць у тым ліку для дэструктыўнага ўплыву на грамадства, як у Беларусі ў 2020-м годзе. "Паглядзіце на сучаснасць. Калі б мы тады не выстаялі, мы як краіна не існавалі б. З намі даўно раз
Наша апытанне напярэдадні 590-годдзя Пружан: развівайся і квітней, родны горад!

Наша апытанне напярэдадні 590-годдзя Пружан: развівайся і квітней, родны горад!

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Пружанам -- 590
Ужо вельмі хутка наш горад адзначыць важкую юбілейную дату – 590-годдзе. Мы захацелі даведацца, што прываблівае пружанцаў на малой радзіме, чаго, на іх погляд, не хапае гораду. Таксама жыхары райцэнтра падзяліліся сваімі пажаданнямі Пружанам напярэдадні круглай даты. Наталля: – Мне вельмі падабаецца наш горад, і не толькі з-за таго, што я ўсё жыццё пражыла тут. Пружаны сапраўды валодаюць нейкім своеасаблівым шармам. І раней яны былі вельмі прываблівымі і ўтульнымі, а што ўжо казаць цяпер. У кожным кутку горада з’яўляюцца новыя элементы ўпрыгажэння. Адпачываць я люблю ў старым парку. Хачу, каб ва ўсім горадзе, у тым ліку ў маім мікрараёне, заўсёды было чыста… А яшчэ хачу пажадаць, каб над нашымі Пружанамі было мірнае неба. Марына: – Я нарадзілася і вырасла ў Пружанах. В
Неацэнны памочнік, напарнік і сябар. Пра тандэм чалавека і сабакі

Неацэнны памочнік, напарнік і сябар. Пра тандэм чалавека і сабакі

Новости, Профессия
На днях ветэрынарны ўрач Пружанскай ветлячэбніцы Алена Астудзіна пазнаёміла мяне са сваімі незвычайнымі падапечнымі. Незвычайнымі не таму, што гэта нейкі рэдкі від жывёл, не. Проста вядомыя ўсім нам нямецкія аўчаркі знаходзяцца на службе ў Пружанскім аддзеле Дэпартамента аховы і выконваюць разам з міліцыянерамі-кінолагамі вельмі важныя і патрэбныя задачы. Міліцыянер-кінолаг Станіслаў Місюля са сваёй падапечнай Саці На сённяшні дзень у аддзеле – пяць дарослых сабак і адзін шчанюк, які толькі рыхтуецца да службовых будняў. Усе сабакі жывуць разам са сваім кінолагам, а на тэрыторыі Дэпартамента аховы для іх абсталяваны вальеры з будкамі і тэрыторыя для выгулу. Там аўчаркі знаходзяцца ў перыяд збораў і вучэнняў. Вядома, у кожнага сабакі свой характар, але ўсе яны ідэальна выдрэсірава
Рэцэпты на Біс. Кабачкі з сырам у духоўцы ад студэнткі Валерыі Пудаўкінай

Рэцэпты на Біс. Кабачкі з сырам у духоўцы ад студэнткі Валерыі Пудаўкінай

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад студэнткі філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, жыхаркі в. Слабудка Валерыі Пудаўкінай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: кабачок – 2 шт.,сыр «Пармезан» (ці іншы цвёрды) – 100 г,часнок – 2 зубчыкі,смятана – 3 ст. лыжкі,соль, перац на смак. ПРЫГАТАВАННЕ Добра прамываем кабачкі і рэжам іх кружочкамі. Лупіну не здымаем.Сыр націраем на тарцы, дадаём здробнены часнок, смятану і соль. Старанна перамешваем.Раскладваем кружочкі кабачкоў на бляху з пергаментам. Абмазваем іх сырнай сумессю.Запякаем 20-25 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.Кабачкі з сырам у духоўцы гатовыя. Падавайце іх да стала, упрыгожыўшы зелянінай! Смачна есці!