Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 05.07.2023

Лукашэнка: у Беларусі абарона Радзімы была і будзе ў руках мужных і адважных людзей

Лукашэнка: у Беларусі абарона Радзімы была і будзе ў руках мужных і адважных людзей

Актуально, Новости, Президент
У Беларусі абарона Радзімы была і будзе ў руках мужных, моцных духам і адважных людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Завяршаючы мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу - Дню Незалежнасці, мы традыцыйна ўшаноўваем выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку ваенных. Гэта цырымонія - даніна памяці пакаленню пераможцаў. Даніна памяці героям, якія вызвалялі 3 ліпеня Мінск, ачышчаючы родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "У нашай краіне абарона Радзімы была і будзе ў руках мужных, моцных духам і адважных людзей. Такіх, як вы - сапраўдных мужыкоў, якія апранулі афіцэрскі мундзір у такі цяжкі і н
Падтрымаем сям’ю з Кобрынскага раёна, якая прадставіць вобласць на рэспубліканскім «Уладары сяла — 2023»

Падтрымаем сям’ю з Кобрынскага раёна, якая прадставіць вобласць на рэспубліканскім «Уладары сяла — 2023»

Молодёжный клуб, Новости
Сям’я Шавялёвых прадстаўляе наш Першы рэгіён у гранд-фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2023». І ім патрэбна наша падтрымка! Сяргей і Ірына Шавялёвы з вёскі Паляцічы Кобрынскага раёна. Яны з’яўляюцца пераможцамі абласнога этапа, арганізаванага БРСМ. Стартавала ONLINE-галасаванне за званне «Уладар сяла 2023 ONLINE». Патрымаць сям’ю ў VK можна тут: https://vk.cc/cpee2B. Патрымаць сям’ю ў Telegram тут: https://t.me/brsmlive/7549.
Сустрэчы з выратавальнікамі ў лагеры «Дубок» працягваюцца

Сустрэчы з выратавальнікамі ў лагеры «Дубок» працягваюцца

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Канікулы без дыму і агню» выратавальнікі Пружаншчыны працягваюць наведваць аздараўленчыя лагеры. І вось ужо другая змена «Дубка» сустракала гасцей. Усяго ў гэты дзень для дзяцей было арганізавана 9 розных станцый, адной з якіх стала станцыя бяспекі. Сустракаў дзяцей памочнік выратавальнікаў – Ратуйка. Дзеці з ім гулялі, вучыліся і фатаграфаваліся. На хуткасць надзявалі баявое адзенне, выратавальную камізэльку і перадавалі эстафету. Усё гэта і высвятлялася на «бяспечнай» станцыі. Усе атрады з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, а таксама знаёміліся з абсталяваннем, якое знаходзіцца ў пажарнай машыне. Завяршальным этапам стала водная феерыя ад выратавальнікаў. Дзеці павесяліліся ад душы! Вольга Ліпко, Пружанскі