Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 09.07.2023

Мілы сэрцу куток — Кабылаўка. Як аграгарадок свята адзначыў (+фота)

Мілы сэрцу куток — Кабылаўка. Як аграгарадок свята адзначыў (+фота)

Вёсачка родная мая, Новости
«Жыццё раскідвае нас у розныя куткі зямлі. Але дзе б мы ні апынуліся, наш родны пасёлак заўсёды будзе для нас тым светлым агеньчыкам, які сваім яркім святлом кліча на малую радзіму», — такімі словамі віталі тых, хто сабраўся на свята аграгарадка Кабылаўка «Мілы сэрцу куток», вядучыя Галіна Блеянюк і Таццяна Харытановіч. Сімвалічна, што ў аграгарадку традыцыйна адзначаюць дзень нараджэння якраз напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сапраўды, мы шчаслівыя, калі квітнее наша маленькая радзіма, але шчаслівыя ўдвая, калі мір і згода, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні пануюць у роднай краіне. Пра гэта казала падчас віншавання старшыня Хараўскога сельвыканкама Алёна Пстыга. Алёна Рыгораўна ўручыла падарункі шматдзетным сем‘ям Марыі і Вадзіма Чарапенька, якія выхоў
Задача — стварыць зручныя ўмовы для выплаты падаткаў. Інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі МПЗ па Пружанскім раёне Ірынай Басько

Задача — стварыць зручныя ўмовы для выплаты падаткаў. Інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі МПЗ па Пружанскім раёне Ірынай Басько

Актуально, Новости, Профессия
У другую нядзелю ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі падатковых органаў Беларусі. Пра будні службы мы пагутарылі з начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне Ірынай Басько. — На працягу шэрага гадоў у падатковай службе адбываюцца пэўныя змяненні. Ірына Аляксандраўна, скажыце, якой Вы бачыце канчатковую мэту такіх пераўтварэнняў? — У свой час мы пачыналі з ручнога прыёму дэкларацый і ўліку плацяжоў, вялікай колькасці заканадаўчых актаў, выбудоўвалі ўзаемаадносіны з кожным плацельшчыкам. Сёння мы сучасная дзяржслужба, якая актыўна развівае і прымяняе электронныя сэрвісы. Мы дыстанцыйна кантралюем паўнату выплаты плацяжоў у бюджэт, не ўмешваючыся ў дзейнасць плацельшчыкаў, забяспечваем амаль 90% паступленняў у к
З Днём работнікаў падатковых органаў віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

З Днём работнікаў падатковых органаў віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

Актуально, Новости, Официально, Профессия
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падатковых органаў Пружанскага раёна! Віншуем вас з прафесійным святам. Падатковая служба заўсёды была і застаецца надзейнай апорай дзяржавы ў пытаннях фінансавай бяспекі. Адказная работа па напаўненні бюджэту ў многім вызначае паступальнае развіццё эканомікі Пружанскага раёна. Можна з упэўненасцю сказаць, што падатковая служба рэгіёна сёння — гэта інавацыйнае ведамства, якое аказвае паслугі на самым сучасным узроўні, спрабуючы годна адказваць новым выклікам лічбавізацыі эканомікі. Ваша паўсядзённая і карпатлівая праца ўносіць рэальны ўклад у рэалізацыю сацыяльна значных праектаў і праграм, якія закліканы павысіць узровень жыцця нашых грамадзян. Словы асаблівай падзякі і ўдзячнасці ветэранам падатковых органаў Пружаншчыны. Дзякуючы вашаму