На гэтым тыдні ў Палацы культуры ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны павесткі чарговаму папаўненню Узброеных Сіл нашай краіны
Пружанскія дапрызыўнікі пасля атрымання такога дакумента станавіліся сапраўды дарослымі людзьмі, якія цяпер маюць права годна выканаць свой абавязак перад Радзімай.Загад аб прызыве грамадзян у верасні-лістападзе бягучага года зачытаў са сцэны начальнік групы прызыву ваенкамата Андрэй Якімовіч, які пасля разам з намеснікам начальніка РАУС Сяргеем Панасюком, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімірам Яцкевічам, кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ №1 імя ЧБВА Алегам Сапаговым і айцом Дыянісіем прыняў удзел ва ўрачыстым уручэнні павестак. Як расказаў Андрэй Ігаравіч, на гэты раз права стаць салдатамі атрымалі 86 прызыўнікоў на тэрміновую службу. Ім давядзецца асвойваць азы маладога байца ў падраздзяленнях розных відаў войскаў Узброены












