Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 22.07.2023

Лукашэнка прыбыў у Расію з рабочым візітам

Лукашэнка прыбыў у Расію з рабочым візітам

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Расію з рабочым візітам, паведамляе БЕЛТА. Прэзідэнты Беларусі і Расіі 23 ліпеня правядуць перагаворы, аб якіх дамаўляліся раней. Гэту сустрэчу кіраўнік беларускай дзяржавы анансаваў, размаўляючы з журналістамі замежных і беларускіх СМІ: "Мы ў бліжэйшы час дамовіліся сустрэцца". "Парадак дня перагавораў вызначаны, пытанняў трэба будзе абмеркаваць шмат. Традыцыйна для сустрэч лідараў Беларусі і Расіі гэта шырокае кола найбольш важных і базавых для двухбаковых адносін тэм: пытанні бяспекі, міжнароднага парадку дня, эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыя саюзных праграм, сумеснае процістаянне незаконнаму санкцыйнаму націску і шмат іншага", - інфармавалі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. БЕЛТА
Машыністы з ААТ «Жураўлінае» прасушылі  тысячу тон зерня на ЗСК-37

Машыністы з ААТ «Жураўлінае» прасушылі тысячу тон зерня на ЗСК-37

Актуально, Новости, Официально, Профессия, Сельское хозяйство
Тэмп набірае чарговая ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Акрамя таго, што трэба якасна ўбраць усе палеткі да апошняга зярнятка, не на апошнім месцы знаходзіцца і давядзенне сабранага ўраджаю да патрэбнай кандыцыі, а іменна яго прасушка, пасля чаго вільготнасць павінна складаць 14%. Для гэтага кругласутачна працуюць зернесушыльныя комплексы ў гаспадарках раёна. Працоўныя перамогі нават у гэтых маленькіх калектывах таксама прынята адзначаць. Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч і старшыня Пружанскай раённайпрафарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова з машыністамі ЗСК-37 Яўгеніем Цімашэнскім, Аляксеем Канько і Мікалаем Калешкам. Напрыклад, у ААТ «Жураўлінае» сваю першую тысячу тон прасушылі на ЗСК-37. Вось вам і нагода завітаць у гаспадарку, каб павінш
Адбылося падпісанне Пагаднення аб сумеснай дзейнасці паміж музеем-сядзібай «Пружанскі палацык» і Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеем

Адбылося падпісанне Пагаднення аб сумеснай дзейнасці паміж музеем-сядзібай «Пружанскі палацык» і Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеем

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Новости, Официально, Профессия, Пружанам -- 590
У Мінску прайшло культурна-дзелавое мерапрыемства «Дні Рэспублікі Крым у Рэспубліцы Беларусь», у якім прыняла ўдзел дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Ангеліна Маруфенка. Момант падпісання пагаднення, якое прадугледжвае супрацоўніцтва Ялцінскага музея і Пружанскага палацыка. У складзе афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Крым, якую ўзначальвалі першы намеснік Пастаяннага Прадстаўніка Рэспублікі Крым пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Міхаіл Саломенцаў і міністр культуры Крыма Таццяна Манежына, у беларускую сталіцу прыбыла дырэктар Ялцінскага гісторыка-літаратурнага музея Юлія Руднік. У дзень асноўных мерапрыемстваў былі ўскладзены кветкі да манумента Перамогі ў Мінску. Удзельнікаў сустрэчы чакала прэзентацыя турыстычнага, эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Крым
«Ганаруся сваім вучнем!» Успамінамі пра Юрыя Маіляна дзеліцца яго класны кіраўнік Надзея Казлоўская

«Ганаруся сваім вучнем!» Успамінамі пра Юрыя Маіляна дзеліцца яго класны кіраўнік Надзея Казлоўская

Новости, Профессия, Пружанам -- 590
Вельмі рада была ўбачыць на грандыёзным канцэрце, прысвечаным 590-годдзю Пружан, выступленне гітарыста May Lianа. Для некага гэта музыкант з сусветна вядомым імем, а я яго памятаю як свайго вучня Юрачку Маіляна. У 1970-х я працавала ў пружанскай СШ № 3 і была класным кіраўніком у класе, дзе ён вучыўся. Інакш як хлопчык-энергія яго і назваць было немагчыма. Ужо тады без гітары ў руках яго рэдка калі можна было ўбачыць, і я заўсёды ведала, што ў Юрыя вялікая будучыня. Падчас канцэрта плакала, перажывала неверагодныя эмоцыі, узгадвала і гэтую вечную гітару ў школе, і тое, як былы вучань аднойчы прывёз мне на 50-гадовы юбілей букет цюльпанаў – 50 штук… Крыху засмуцілася сярод вялікай колькасці народу і не падышла, каб абняць цябе, Юрый. Дзякуй за задавальненне ад тваёй музыкі, дз