Раённы турзлёт-2023 на Паперні: як гэта было і якія каманды сталі лепшымі
На тры дні мінулага тыдня на возеры Паперня вырас сапраўдны маладзёжны гарадок. З 23 па 25 чэрвеня тут прайшоў штогадовы традыцыйны раённы турыстычны злёт сярод моладзі прадпрыемстваў, арганізацый раёна.
У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана Году міру і стварэння і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў — 12 каманд. Гэта ў два разы больш, чым летась.
Традыцыйна свае зборныя прадстаўляюць сельгаспрадпрыемствы нашага раёна. Гэта гаворыць пра папулярызацыю масавага спорту і добрую работу прафсаюзных пярвічак. На гэты раз сапернікамі былі каманды філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі», ААТ «Шані-аграпрадукт», «Агра-Калядзічы», «Жураўлінае» і «Пружанскі райаграсэрвіс». Змагаліся таксама медыкі — каманды Пружанскай ЦРБ і абласной псіхіятрычнай бальніцы, культработнікі — каманда гара

