Марафон карысных спраў на Пружаншчыне
Бясспрэчна, кожнаму жыхару раёна хочацца, каб камфорт, чысціня і экалагічнасць сталі сапраўдным брэндам нашай Пружаншчыны. Не толькі ў райцэнтры, буйных населеных пунктах, а нават у аддаленых вёсачках. Каб такая візітоўка краю стала прыцягальнай сваёй утульнасцю і прыгажосцю, каб ён славіўся парадкам і гаспадарлівасцю ў кожным сваім куточку.
Дзеля ўтульнасціМенавіта для гэтага штогод у раёне праводзіцца месячнік добраўпарадкавання, які заўсёды стартуе пасля сходу снегу. Бягучы год не стаў выключэннем, і ўжо хутка споўніцца месяц з пачатку правядзення марафону па навядзенні парадку на нашай зямлі. А значыць, надышоў час падвесці папярэднія вынікі.Варта адзначыць, што любая выкананая добрая справа прыносіць нямала карысці. Па-першае, для вачэй, калі бачыш прыбранае наваколле, веснаво

