Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 28.07.2023

Перадавікі жніва-2023 Пружаншчыны прымалі заслужаныя віншаванні

Перадавікі жніва-2023 Пружаншчыны прымалі заслужаныя віншаванні

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Ні для каго не сакрэт: беларусы — народ вельмі працавіты, які не адступае перад цяжкасцямі і калі нешта робіць, то толькі з поўнай аддачай. Таму мы маем вынік у розных галінах дзейнасці, у тым ліку і сельскагаспадарчай. Па той жа прычыне падчас сёлетняй уборачнай кампаніі што ні дзень — і ў нашым раёне з’яўляюцца ўсё новыя пераможцы, за якіх радуюцца і блізкія, і кіраўніцтва сельгаставарыстваў, і раённая ўлада. Вельмі насычаным на працоўныя перамогі падчас жніва аказаўся і бягучы тыдзень. Амаль кожны дзень карэспандэнты «раёнкі» выязджалі на палеткі і КЗС-ы, каб засведчыць высокія дасягненні хлебаробаў, парадавацца таму факту, што праца на зямлі заўсёды будзе пачэснай і запатрабаванай. Раённага пераможцу па перавозцы зерня маладога вадзіцеля Арцемія Шрама з філіяла «Айчына» ААТ «Бел
Абноўленая пасля рамонту пружанская кулінарыя чакае вас! (+відэарэпартаж і многа фота)

Абноўленая пасля рамонту пружанская кулінарыя чакае вас! (+відэарэпартаж і многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Пружанам -- 590, Фотофакт
Зноў напоўнілася водарам свежавыпечаных булачак, тортаў і іншай кандытарскай прадукцыі, а галоўнае, усмешкамі задаволеных пакупнікоў знакамітая пружанская «Кулінарыя». https://youtu.be/b9cZxhtt74c У аўторак яна для ўсіх адчыніла свае дзверы пасля маштабнага рамонту, і цяпер любімы многімі жыхарамі і гасцямі горада магазін проста не пазнаць. Абноўленая кулінарыя. Дык што ж абнавілася? Літаральна ўсё! Пачынаючы з мая, на аб’екце працавала брыгада будаўнікоў райспажыўтаварыства. З іх дапамогай поўнасцю змянілі інтэр’ер: цяпер ён — у адзінай з рэстаранам «Пружаны» стылістыцы. Акцэнтаў дадаюць тэматычныя карціны і сувеніры на паліцах. Вось так цяпер размешчаны вітрыны. Вітрыны перанеслі і размясцілі ўздоўж іншай, даўжэйшай, сцяны. Размеркавалі і зоны: асобная — з паліцамі
Віншаванні і ўзнагароды ў прафесійнае свята — пружанскім агняборцам (+многа фота)

Віншаванні і ўзнагароды ў прафесійнае свята — пружанскім агняборцам (+многа фота)

Актуально, Новости, Официально, Профессия
На бягучым тыдні ў гарадскім Палацы культуры прайшла ўрачыстасць з нагоды 170-годдзя пажарнай службы Беларусі. Гэта сапраўды важная для нашай краіны і для кожнага яе жыхара структура, дзякуючы штодзённай працы якой мы ведаем, што ў складаную хвіліну ёсць каго паклікаць на дапамогу. У любы час, дзень або надвор’е. Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук уручае ўзнагароду старшаму інспектару РАНС Вользе Ліпко. З нагоды святкавання юбілею сваіх падначаленых спачатку павіншаваў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Талстой. Ён жа ўручыў і заслужаныя ўзнагароды лепшым работнікам сістэмы МНС. Эстафету прыемных момантаў працягнуў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук, які ўзнагародзіў шэраг выратавальнікаў ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі райвыканкама і раённ
У абласной канферэнцыі новай партыі «Белая Русь» прынялі ўдзел старшыня Пружанскага раённага аддзялення і яго намеснік

У абласной канферэнцыі новай партыі «Белая Русь» прынялі ўдзел старшыня Пружанскага раённага аддзялення і яго намеснік

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости
На гэтым тыдні ў Брэсце адбылася канферэнцыя абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», у якой прыняла ўдзел і дэлегацыя з Пружанскага раёна ў складзе старшыні раённага аддзялення Віталія Матвіенкі і яго намесніка Аляксандра Усіка. На форуме абмяркоўвалася некалькі арганізацыйных і планавых пытанняў, сярод якіх асноўнымі сталі выбары савета абласнога аддзялення «Белай Русі» з правам юрыдычнай асобы, а таксама зацвярджэнне старшыні гэтага кіруючага органа партыі на абласным узроўні. Удзельнікі канферэнцыі адобрылі прапанаваныя кандыдатуры, у лік якіх ад Пружаншчыны увайшоў Віталій Матвіенка. А вось старшынёй абласнога кіруючага органа быў выбраны Ігар Брылевіч — старшыня Пінскага райвыканкама. Таксама на партыйнай сустрэчы надавалася ўвага планаванню дзейнасці паліты
Лукашэнка аб маючай адбыцца электаральнай кампаніі: трэба зрабіць так, каб не расхісталіся краіна і грамадства

Лукашэнка аб маючай адбыцца электаральнай кампаніі: трэба зрабіць так, каб не расхісталіся краіна і грамадства

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі, упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы па горадзе Мінску Наталляй Качанавай і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам абмеркаваў тэму правядзення электаральнай кампаніі, ідэалагічныя і кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У цэнтры ўвагі былі палітычныя пытанні, асноўнае з якіх - маючыя адбыцца выбары. "Мы ўступаем у электаральную кампанію. Яна будзе працяглай: і гэты, і наступны год, пачынаючы з мясцовых органаў улады, мясцовых Саветаў (выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. - Заўвага БЕЛТА), Усебеларускі народны сход (новы ў нас напрамак) і заканчваючы прэзідэнцкімі выбарамі. З аднаго боку, мабілізацыя людзей і наша мабілізацыя. З іншага боку, вядома, трэба
Міністры, памочнік у Віцебску і кіраўніцтва ключавых прадпрыемстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Міністры, памочнік у Віцебску і кіраўніцтва ключавых прадпрыемстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Актуально, Президент
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Трубілу Генадзя Аляксеевіча - міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Ляхновіча Аляксея Аляксеевіча - міністрам транспарту і камунікацый; Брыло Ігара Вячаслававіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Віцебскай вобласці. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Жэбіна Алега Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам ААТ "Нафтан"; Асіпенкі Віталя Віктаравіча - генеральным дырэктарам ААТ "СветлагорскХімвалакно"; Беўзюка Аляксея Мікалаевіча - дырэктарам ААТ "Агат - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання"; Буянава Алега Аляксеевіча - генеральным дырэктарам рэсп