Шчасце ў працы і сям’і
Каму, як ні ёй, трэба пакланяцца, рабіць усё магчымае, каб жылося хоць крышачку лягчэй. Яна па праве заслужыла спакою, каб вочы заўжды свяціліся шчасцем, не было ў іх гора і смутку. Няма на свеце больш пяшчотных рук, чым у яе. А хто яшчэ так любіць сваіх дзетак, ахвяруе сабой, толькі каб ім жылося добра, каб не ведалі бяды? Каму яшчэ падуладна сумяшчаць сямейныя справы і працу, часам і зусім нялёгкую, у той жа сельскай гаспадарцы ў якасці жывёлаводаў, аператараў машыннага даення? Канечне, нашай самай абаяльнай, мілай, непаўторнай, адзінай жанчыне, якая прызвана быць стваральніцай жыцця і захавальніцай міру і шчасця.
Не трэба чакаць поваду, каб выказаць любоў да нашых матуль, бабуль. Кожны новы дзень — магчымасць сказаць «дзякуй» нашым дарагім за шчаслівае дзяцінства, летуценнае юна














