Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Июль 2023

Лукашэнка назначыў трох новых суддзяў Вярхоўнага Суда

Лукашэнка назначыў трох новых суддзяў Вярхоўнага Суда

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 243 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Суддзямі Вярхоўнага Суда назначаны Алена Рудніцкая, Максім Філатаў і Руслан Царук, якія да гэтага займалі пасады суддзяў Мінскага гарадскога суда, Гродзенскага і Гомельскага абласных судоў адпаведна. Кадравыя змяненні адбыліся ў судах раённага і абласнога ўзроўняў. Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указ аб прысваенні кваліфікацыйных класаў шэрагу суддзяў Рэспублікі Беларусь. БЕЛТА
Пашыраны пералік асноўных задач Банка развіцця Рэспублікі Беларусь

Пашыраны пералік асноўных задач Банка развіцця Рэспублікі Беларусь

Актуально, Президент, Экономика
Пашыраны пералік асноўных задач Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 31 ліпеня 2023 года нумар 241, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Гэтым дакументам унесены змяненні ва ўказ ад 21 чэрвеня 2011 года нумар 261 "Аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". Дадатковымі напрамкамі дзейнасці для Банка развіцця стануць задачы па ўдзеле ў рэалізацыі праектаў, праграм і мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця; ажыццяўленне фінансава-эканамічнай ацэнкі, вызначэнне структуры фінансавання, маніторынг і суправаджэнне рэалізацыі найбольш значных для дзяржавы інвестыцыйных праектаў. Акрамя таго, нараўне з ужо ажыццяўляемай падтрымкай суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Указам вызначаны выпадкі, калі давядзецца кампенсаваць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля

Указам вызначаны выпадкі, калі давядзецца кампенсаваць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 239 "Аб кампенсаванні аказанай дзяржаўнай падтрымкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам устаноўлена, што дзяржпадтрымка грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і накіраваны на будаўніцтва па месцы ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане, прадастаўляецца толькі пры ўмове далейшай адпрацоўкі не менш як 10 гадоў на такой службе (рабоце). Пры невыкананні гэтай умовы грамадзянін абавязаны будзе кампенсаваць аказаную яму і членам яго сям'і дзяржаўную падтрымку. Пры гэтым кампенсаванне дзяржпадтрымкі будзе ажыццяўляцца толькі ў выпадку звальнення з ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане па ўласн
Урэгуляваны пытанні страхавання аўто ва ўмовах выхаду Беларусі з сістэмы «Зялёная картка»

Урэгуляваны пытанні страхавання аўто ва ўмовах выхаду Беларусі з сістэмы «Зялёная картка»

Актуально, Президент
 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 240 "Аб міжнародным аўтастрахаванні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на ўрэгуляванне адносін па страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў пры выездзе за мяжу ва ўмовах выхаду Беларусі з міжнароднай сістэмы страхавання "Зялёная картка". Указам прадугледжваецца адмена для беларускіх аўтаўладальнікаў (вадзіцеляў) абавязку прад'яўлення страхавога сертыфіката, які засведчвае заключэнне дагавора страхавання "Зялёная картка", пры выездзе з тэрыторыі Беларусі. Беларускаму бюро па транспартным страхаванні прадастаўлены паўнамоцтвы на ўдзел ад імя Беларусі ў міжнародных сістэмах страхавання (іншых, чым "Зялёная картка"), а таксама на заключэнне
Валаам, малочныя «таблеткі», страсці па ААН і кадравы дзень. Вынікі звышнасычанага тыдня Прэзідэнта

Валаам, малочныя «таблеткі», страсці па ААН і кадравы дзень. Вынікі звышнасычанага тыдня Прэзідэнта

Актуально, Президент
Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны падзеямі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нарады і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, робіць замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, размаўляе з журналістамі, падпісвае ўказы і законы. І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Дарэчы, і падчас адпачынку, ці то хакейная трэніроўка або рубка дроў, Аляксандр Лукашэнка не-не ды і знойдзе падставу для чарговага даручэння. Як ён любіць гаварыць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця. Праект "Тыдзень Прэзідэнта" для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе самых актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідара. Як прайшла нефармальная сустрэча Лукашэн
Што куплялі, што прадавалі? Крыху з гісторыі гандлю ў Пружанах

Што куплялі, што прадавалі? Крыху з гісторыі гандлю ў Пружанах

Актуально, Год малой Радзімы, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Пружанам -- 590
У XVІ — першай палове XVII стагоддзя значная частка насельніцтва Пружан была звязана з гандлем. Спачатку лішкі здабытага і вырабленага для сябе прадавалі на кірмашах, вывозілі ў іншыя гарады. Што гэта было? Шкуры і футры жывёл, на якіх палявалі ў лясах і пушчах: ваўкоў, бурых мядзведзяў, лісіц, куніц і інш. Мёд і воск, якія знаходзілі ў борцях. Кустарныя ганчарныя і бандарныя вырабы і многае іншае. Абозы пружанскіх купцоў цягнуліся па тракце — вялікай дарозе — да Брэсцкай мытні, дзе за праезд і правоз тавараў плацілі падатак — «мыту» (адсюль і слова «мытня» пайшло). Спыняліся на шляху на прывал і начлег у вялікіх вёсках або пастаялых дварах. Купцамі пераважна былі яўрэі. Напрыклад, у Брэсцкай мытнай кнізе 1583 года ўпамінаюцца Ілья Хаймовіч і Якаў Машкевіч, якія везлі свой та
Лукашэнка з верталёта праінспектаваў ход уборачнай у трох абласцях

Лукашэнка з верталёта праінспектаваў ход уборачнай у трох абласцях

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю, 30 ліпеня, праінспектаваў ход уборачнай кампаніі ў краіне, паведамляе БЕЛТА. Свой нядзельны дзень кіраўнік дзяржавы правёў у верталёце. З вышыні Прэзідэнт ацаніў уборку ўраджаю ў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. У чацвер, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Леаніда Зайца, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што наступны тыдзень будзе прысвечаны сельскай гаспадарцы. Прычым правядзе яго кіраўнік дзяржавы на захадзе Беларусі. "У бліжэйшы час я пастараюся пабыць (у рэгіёнах. - Заўвага БЕЛТА). У мяне ў плане захад паглядзець. Якраз зона тваёй адказнасці - Гродзенская вобласць. Паглядзім, магчыма, Брэсцкую вобласць. Цэлы комплекс работ Міністэрства сельскай гаспадаркі", - сказаў Прэзідэнт. БЕЛТА
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Крадзеж з фермы — злачынства

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Крадзеж з фермы — злачынства

Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
— Раней ніхто не забараняў узяць пару пачаткаў кукурузы з калгаснага поля або літр малака з фермы. Цяпер жа гэта лічыцца злачынствам. Навошта так строга ставіцца да падобных дробязяў? Адказвае старшы інспектар прафілактыкі Ірына Сарока: — Здаецца, што ад страты пары пачаткаў кукурузы або літра малака гаспадарка не збяднее. А калі разжыцца за яе кошт надумае не адзін работнік, а дзясятак? Да ведама, толькі ў бягучым годзе праваахоўнікі канфіскавалі ў фізічных асоб каля тоны афарбаванай саляркі, сотні кілаграмаў камбікармоў, угнаенняў, харчовых дабавак — таго, што набыць нельга, што магло быць толькі ўкрадзена. А гэта ўжо тысячы рублёў страт для сельгасвытворчасці. Падобная сітуацыя не можа пакінуць раўнадушнымі не толькі міліцыянераў, але і любога работніка аграпрадпрыемства.
Як байкер-паляк Барташ Слабідскі ў Беларусь закахаўся і што прывяло яго ў Шчарбы

Як байкер-паляк Барташ Слабідскі ў Беларусь закахаўся і што прывяло яго ў Шчарбы

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Шэраг людзей бачыць сэнс жыцця ў набыцці новага досведу, які можна атрымаць з падарожжаў. Успаміны, што застануцца ў памяці на доўгія гады, часам падштурхоўваюць асобу ісці на пэўныя ліхтугі і рызыкі: абы пабачыць, даведацца, адчуць новае! Такім аматарам яскравых уражанняў з’яўляецца Барташ Слабідскі — удзельнік мотасуполкі «Route Р98», этнічны паляк, які ўжо больш чым год жыве ў Шчарбах. Чалавек свету Барт (так герой артыкула прасіў называць сябе для зручнасці) вядзе ў пэўным сэнсе прыгодніцкі лад жыцця. Мужчына не толькі пабываў амаль ва ўсіх краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі, але і пэўны час жыў на іх тэрыторыі. — Можна сказаць, што мае вандраванні пачаліся ў пяцігадовым узросце, калі сям’я пераехала з Жэшува ў Варшаву, дзе я і правёў самы працяглы час свайго жыцця, —
З Днём гандлю віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

З Днём гандлю віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

Актуально, Новости, Официально, Профессия
Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю Пружанскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю! Гандлёвая дзейнасць у Пружанскім раёне — гэта сектар эканомікі, які развіваецца дынамічна, без яго немагчыма ўявіць сучаснае жыццё. За апошнія гады ён зведаў істотныя змены: рэканструююцца магазіны, укараняюцца сучасныя сэрвісы і стандарты аказання паслуг, пашыраецца асартымент, удасканальваецца культура абслугоўвання, што забяспечвае важны ўклад у рост эканомікі рэгіёна, развіццё населеных пунктаў Пружаншчыны. І ўсё гэта дзякуючы людзям, якія працуюць у сферы гандлю. Вашы прафесіяналізм і ўвага да людзей дапамагаюць кожны дзень ствараць камфорт і добры настрой жыхарам і гасцям нашага раёна. Дзякуй вам за нястомную штодзённую працу, самаадд
Рэцэпты на Біс. Юшка па-роўбіцку ад Ірыны Параняк

Рэцэпты на Біс. Юшка па-роўбіцку ад Ірыны Параняк

Культура, Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад культработніка Роўбіцкага клуба-бібліятэкі Ірыны Параняк. ІНГРЭДЫЕНТЫ: на 5 літраў вадырыба — прыкладна 1,5 кг,бульба — 1 кг,морква — 1 шт.,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,цыбуля зялёная, зеляніна кропу, пятрушкі, часнок,соль, перац — на смак,галінкі чорнай парэчкі і вішні — 1 пучок,гарэлка — не больш за 50 г. ПРЫГАТАВАННЕ Фактычна гэта вельмі просты рэцэпт, у якім няма нічога лішняга, хаця і свае сакрэты маюцца. Па-першае, неабходна мець некалькі відаў рыбы. Напрыклад, для юшкі, якая варылася для свята вёскі ў Роўбіцку, я брала чырвоную рыбу, карася і ляшча. Спачатку варым бульбу, парэзаную даволі буйнымі кубікамі, цыбулю, моркву. Калі бульба амаль гатовая, пасаліце варыва і кідайце ў яго пачышчаную і нарэзаную невялікімі кавалкамі рыбу. Яна варыцца вельмі хутка,

Былому дырэктару сельгаспрадпрыемства ў Пружанскім раёне ўзмацнілі жорсткасць пакарання па пратэсце пракурора

Новости, Происшествия, Профессия, Сельское хозяйство
Па апеляцыйным пратэсце пракурора Пружанскага раёна судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда змяніла прыгавор суда першай інстанцыі ў дачыненні да былога кіраўніка аграрнага прадпрыемства ў сувязі з мяккасцю назначанага пакарання. Былы дырэктар таварыства быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару па ч. 1 арт. 430 КК. У чэрвені 2021 года ён атрымаў ад гандлёвага прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі $1,3 тыс. за набыццё сельгаспрадпрыемствам іх прадукцыі. Суд Пружанскага раёна прыгаварыў былога кіраўніка да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 500 базавых велічынь. Таксама ён на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-га
Цёпла і душэўна святкавала Дзень вёскі Крыніца

Цёпла і душэўна святкавала Дзень вёскі Крыніца

Новости
22 ліпеня работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу стварылі выдатнае свята для жыхароў Крыніцы. Дзень вёскі прайшоў пад пяшчотнай назвай «Сэрцу мілы куток». Дзякуючы іскрамётнаму запалу вядучых Алёны Пугачовай і Галіны Хілько ўрачыстасць пачалася бадзёра і весела. Вершы, песні і добрыя словы ў адрас вёсачкі ліліся нібы з чыстай, жыватворнай крыніцы. Жанчыны правялі прысутных па старонках мінулага вёскі: жыхары і госці населенага пункта праслухалі гістарычную даведку, з якой дазналіся, што Крыніца дакладна існавала ўжо ў ХVІІІ стагоддзі, а падчас падзей Паўночнай вайны (1700 — 1721 гг.) становішча сялян значна пагоршылася. Потым лёс вёскі складваўся па вядомым нам са школьных урокаў сцэнарыі. Аднак працавітыя мясцовыя людзі годна вытрымлівалі ўсе выпрабаванні, мірна
Перадавікі жніва-2023 Пружаншчыны прымалі заслужаныя віншаванні

Перадавікі жніва-2023 Пружаншчыны прымалі заслужаныя віншаванні

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Ні для каго не сакрэт: беларусы — народ вельмі працавіты, які не адступае перад цяжкасцямі і калі нешта робіць, то толькі з поўнай аддачай. Таму мы маем вынік у розных галінах дзейнасці, у тым ліку і сельскагаспадарчай. Па той жа прычыне падчас сёлетняй уборачнай кампаніі што ні дзень — і ў нашым раёне з’яўляюцца ўсё новыя пераможцы, за якіх радуюцца і блізкія, і кіраўніцтва сельгаставарыстваў, і раённая ўлада. Вельмі насычаным на працоўныя перамогі падчас жніва аказаўся і бягучы тыдзень. Амаль кожны дзень карэспандэнты «раёнкі» выязджалі на палеткі і КЗС-ы, каб засведчыць высокія дасягненні хлебаробаў, парадавацца таму факту, што праца на зямлі заўсёды будзе пачэснай і запатрабаванай. Раённага пераможцу па перавозцы зерня маладога вадзіцеля Арцемія Шрама з філіяла «Айчына» ААТ «Бел
Абноўленая пасля рамонту пружанская кулінарыя чакае вас! (+відэарэпартаж і многа фота)

Абноўленая пасля рамонту пружанская кулінарыя чакае вас! (+відэарэпартаж і многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Пружанам -- 590, Фотофакт
Зноў напоўнілася водарам свежавыпечаных булачак, тортаў і іншай кандытарскай прадукцыі, а галоўнае, усмешкамі задаволеных пакупнікоў знакамітая пружанская «Кулінарыя». https://youtu.be/b9cZxhtt74c У аўторак яна для ўсіх адчыніла свае дзверы пасля маштабнага рамонту, і цяпер любімы многімі жыхарамі і гасцямі горада магазін проста не пазнаць. Абноўленая кулінарыя. Дык што ж абнавілася? Літаральна ўсё! Пачынаючы з мая, на аб’екце працавала брыгада будаўнікоў райспажыўтаварыства. З іх дапамогай поўнасцю змянілі інтэр’ер: цяпер ён — у адзінай з рэстаранам «Пружаны» стылістыцы. Акцэнтаў дадаюць тэматычныя карціны і сувеніры на паліцах. Вось так цяпер размешчаны вітрыны. Вітрыны перанеслі і размясцілі ўздоўж іншай, даўжэйшай, сцяны. Размеркавалі і зоны: асобная — з паліцамі