Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 11.07.2023

Фотафакт. Работы па стварэнні мурала з выявай Прачысценскай царквы на пружанскім «Універмагу»

Фотафакт. Работы па стварэнні мурала з выявай Прачысценскай царквы на пружанскім «Універмагу»

Актуально, Новости, Пружанам -- 590, Фотофакт
З кожным днём родныя Пружаны становяцца ўсё больш прыгожымі. Хутка будзе завершана работа па стварэнні чарговага — чацвёртага — мурала ў нашым горадзе. На сцяне пружанскага «Універмага» ўжо добра відаць абрысы Прачысценскай царквы, якая дзейнічала на гэтым месцы ў 1884-1944 гадах. Мурал, над якім працуюць мастакі, будзе нагадваць пра гістарычны аб’ект нашага горада, які, на жаль, не захаваўся да нашых дзён. Фота Кацярыны Масік
Новыя ўнікальныя кнігі, паштоўкі і відэафільмы да юбілею Пружан прэзентавалі ў палацыку (+фота і відэа)

Новыя ўнікальныя кнігі, паштоўкі і відэафільмы да юбілею Пружан прэзентавалі ў палацыку (+фота і відэа)

Актуально, Новости, Пружанам -- 590
Зрабіць горад больш яркім, прывабным для турыстаў. Пра гэта ішла размова падчас прэзентацыі кніг, выдадзеных да 590-годдзя Пружан, а таксама відэаролікаў, прысвечаных юбілею, якая адбылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» напрыканцы мінулага тыдня. https://www.youtube.com/watch?v=mEA2g1b64Pk Падрыхтоўка да маштабнага свята горада ўключае ў сябе не толькі ўпрыгажэнне і добраўпарадкаванне вуліц, з‘яўленне шэрага новых арт-аб‘ектаў, прадумванне праграмы святкавання. Як адзначыў Аляксей Яротаў — старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства, якое стала адным з галоўных арганізатараў мерапрыемства, — ставіцца задача зрабіць Пружаны прыцягальнымі ў турыстычным плане. Камандная работа геаграфічнага таварыства, яго папячыцельскага савета і аддзела культуры Пружанскага райвыканкама дала
Ускрыць на 650-гадовы юбілей горада! Капсулу часу заклалі ў скверы ў гонар 590-годдзя Пружан (+фота)

Ускрыць на 650-гадовы юбілей горада! Капсулу часу заклалі ў скверы ў гонар 590-годдзя Пружан (+фота)

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости, Пружанам -- 590, Фотофакт
Сквер да 590-годдзя Пружан — месца дзіўнае і асаблівае. Сёння мы, сучаснікі, а ў будучыні — і нашы нашчадкі зможам гуляць па прыгожых сцяжынках, любавацца месцам зліцця ракі Муха і канала Вец, фатаграфавацца з гістарычнымі асобамі, вобразы якіх знайшлі адлюстраванне ў драўляных скульптурах. Але, апроч цікавага дызайнерскага рашэння, ёсць і іншыя прычыны, чаму сквер прываблівае да сябе… Парадаксальна: у гэтым новым, сучасным куточку горада добра адчуваецца яго магутная гісторыя! Сёмага ліпеня ў скверы да 590-годдзя Пружан каля вялікага валуна была закладзена «капсула часу» — пасланне ў будучыню, якое нашчадкі адкрыюць з нагоды 650-гадовага юбілею нашага горада. Пачынаецца зварот да прадстаўнікоў будучага пакалення словамі знакамітага земляка, барацьбіта за волю роднага краю,
Лукашэнка: наша задача — за пяцігодку адысці ад гэтых дзікіх ферм і пабудаваць тэхналагічныя комплексы

Лукашэнка: наша задача — за пяцігодку адысці ад гэтых дзікіх ферм і пабудаваць тэхналагічныя комплексы

Актуально, Президент, Сельское хозяйство
Задача для сельскай гаспадаркі - за пяцігодку адысці ад ферм і пабудаваць тэхналагічныя малочнатаварныя комплексы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання рабатызаванага малочнатаварнага комплексу "Паўлінка" агракамбіната "Юбілейны" ў Аршанскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Перш за ўсё Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў дырэктара агракамбіната "Юбілейны" Аляксандра Фірсіна, як ідуць справы з выкананнем раней дадзеных даручэнняў. Размова перш за ўсё пра абсталяванне машыннага двара, дзе ў мінулым годзе ў час адной з рабочых паездак пабываў Прэзідэнт. Кіраўнік прадпрыемства далажыў, што ўсе дамоўленасці выкананы, праведзены неабходны рамонт. Цяпер там ёсць усё для якаснага ўтрымання, абслугоўвання і рамонту тэхнікі. У адрас кіраўніцтва воблас
Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 590-годдзю Пружан

Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 590-годдзю Пружан

Актуально, Афиша, Новости, Пружанам -- 590
Гарадскі парк (амфітэатр) 12.00-17.00 — праца дзіцячай гульнявой пляцоўкі «Горад, у якім жывуць шчаслівыя дзеці»12.00 — канцэртна-забаўляльная праграма (песні, гульні, танцы, шоу мыльных бурбалак, гульнявыя атракцыёны, майстар-класы)14.30 – паказальныя выступленні МНС15.00 — «Пенная дыскатэка» Пешаходная зона Уздоўж усёй вуліцы Савецкай будзе арганізавана пешаходная зона.Выставачна-гандлёвыя кропкі.13.00 — пачатак работы кропак гандлю і грамадскага харчавання, мастацкіх промыслаў, выставы прадпрыемстваў. Гарадская плошча 13.00-14.10 — канцэртная праграма Лідскага эстраднага аркестра14.10-15.10 — выступленне народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Уладары», г.Ваўкавыск15.10-16.10 — выступленне ансамбля «Фольк-шоу «Забабоны», г. Мінск16.30 – афіцыйнае
Жилой дом горел 10 июля в Жаденах

Жилой дом горел 10 июля в Жаденах

Новости, Происшествия
Накануне, 10 июля, в 05.36 в центр оперативного управления Пружанского РОЧС поступило сообщение о пожаре в доме в д. Жадены. По прибытии к месту вызова в 05.50 двух отделений на АЦ ПАСЧ-1 г. Пружаны Пружанского РОЧС установлено, что идет дым из под кровли дома, местонахождение хозяев не известно. Дом сезонного проживания (дача), деревянный, электрифицирован, АПИ не оборудован. Хозяйка пенсионерка 1959 г.р.. Со слов соседей характеризуется положительно, на учете в субъектах профилактики не состоит. В результате пожара огнем повреждены стены, перекрытие и имущество в доме. Пострадавших нет. Причина пожара устанавливается.