Лукашэнка: сфарміраваны за гады незалежнасці базіс дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню
Сфарміраваны за гады незалежнасці базіс дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята - даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Яно захоўвае памяць пра бяспрыкладны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю наследнікаў народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, выбраўшы шлях пераемнага развіцця, у краіне захавалі і прымножылі лепшыя дасягненні савецкага перыяду, а










