Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 08.07.2023

Пра нацыянальную годнасць, малую радзіму і рэцэпт міру. Прамова Лукашэнкі ў Александрыі на свяце «Купалле»

Пра нацыянальную годнасць, малую радзіму і рэцэпт міру. Прамова Лукашэнкі ў Александрыі на свяце «Купалле»

Актуально, Новости, Президент
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"). Шаноўныя суайчыннікi, паважаныя госці! Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б'ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы. Гледзячы на маштаб гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль - увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лічым спрадвечнай спадчынай. Гэта найвялікшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узае
Праблемнае пытанне: хто павінен касіць траву на могілках у Слабудцы?

Праблемнае пытанне: хто павінен касіць траву на могілках у Слабудцы?

Новости, Фотофакт
Некалькі тэлефанаванняў мы атрымалі з нагоды могілак каля в. Слабудка. Жыхарку горада хвалюе, што тэрыторыя, агароджаная плотам, ужо амаль запоўнена. А гараджанін Уладзімір Міхайлавіч Граб лічыць, што камунальныя службы не ўдзяляюць дастатковай увагі падкошванню травы паміж магіламі. Мы папрасілі пракаментаваць звароты намесніка дырэктара КУВП «Камунальнік» Віталія Казлова. Як ён паведаміў, пытанне пашырэння могілак вырашаецца, але ў падрабязнасцях казаць пра гэта пакуль рана. Што тычыцца догляду магіл, то Віталій Ігаравіч нагадаў, што, згодна з п. 39 пастановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь №17 ад 10.06.2016, за гэта адказваюць родныя і блізкія пахаваных (як гучыць у пункце пастановы, «асобы, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, устаноўкі н
Фотафакт. Уборку азімага ячменю вядзе «Велікасельскае Агра»

Фотафакт. Уборку азімага ячменю вядзе «Велікасельскае Агра»

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Здаецца, толькі нядаўна закладвалі зярняткі ў зямлю, даглядалі, хваляваліся за ўсходжасць. А час жа не стаіць на месцы, і зноў на перадавую выходзяць хлебаробы, каб папоўніць жытнюю скарбонку дзяржавы, узмацніць харчовую бяспеку роднай Беларусі, забяспечыць землякоў хлебам. На першым плане цяпер азімыя культуры. Падчас уборачнай у "Великасельскім Агра". У нашым раёне на 100% справіліся з уборкай свірэпіцы, вырошчваннем якой займаюцца ААТ «Шані-аграпрадукт» і «Ліноўскае». Сабралі ўсяго 25,9 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 16,2 ц/га. Цяпер поўным ходам ва ўсіх сельгаставарыствах убіраецца азімы ячмень (план — 1755 га). Надвор’е спрыяе таму, каб справіцца з работай у вызначаныя тэрміны і якасна. На чацвер бягучага тыдня ячмень убраны на 808 га (46% да плана), ураджайнасць складае 46,3 ц
Як ні круці — Роўбіцку 464! Наш рэпартаж са свята аграгарадка (+фота)

Як ні круці — Роўбіцку 464! Наш рэпартаж са свята аграгарадка (+фота)

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости
Творчы калектыў работнікаў культуры з аг. Роўбіцк не перастае здзіўляць сваёй крэатыўнасцю і здаровым пачуццём гумару. З задавальненнем узгадваю колішнія восеньскія кірмашы ў нашым райцэнтры, калі ўздоўж вуліцы Савецкай устанаўліваліся падворкі ўсіх сельсаветаў, кожны са сваім каларытам, сваімі пачастункамі і творчымі нумарамі. Нават у тым мностве таленавітых асоб і цікавых знаходак жартоўныя прадстаўленні «роўбікаў» запаміналіся надоўга. Адметнасцю сёлетняга свята аграгарадка Роўбіцк, што правялі ў суботу 1 ліпеня, таксама стала вясёлая пастаноўка. Дарэчы, у чэрвені роўбіцкія культработнікі разам з калегамі з Муравы і Вялікага Сяла прымалі ўдзел у абласным фестывалі «Спораўскія жарты» і разам перамаглі ў адной з намінацый. Тут жа — усё самі, усё самі… І вось ужо ад душы смя