Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 15.07.2023

Падводзім вынікі рэдакцыйнага паэтычнага конкурсу «Люблю цябе, мой родны горад!»

Падводзім вынікі рэдакцыйнага паэтычнага конкурсу «Люблю цябе, мой родны горад!»

Год мира и созидания, Новости, Подписка, Пружанам -- 590
З нагоды юбілею Пружан рэдакцыя «Раённых будняў» абвясціла паэтычны конкурс «Люблю цябе, мой родны горад!». Свае вершаваныя творы нам дасылалі як ужо добра вядомыя мясцоваму чытачу аўтары, так і новыя, магчыма, пакуль яшчэ не раскрытыя таленты. Хочацца сказаць, што знаёмства з кожным вершам было прыемным, пяшчотным, у пэўнай ступені інтрыгуючым: усё ж паэтычныя радкі былі прысвечаны таму, што так блізка сэрцу, — родным Пружанам. Вялікі дзякуй усім вам, дарагія ўдзельнікі конкурсу, за тое, што адгукнуліся на наш заклік і праз творчасць выказалі сваё прызнанне ў любові нашаму цудоўнаму гораду. Вашы вершы ўважліва чыталі работнікі рэдакцыі, мы гаварылі пра эмоцыі, якія выклікаюць творы, іншы раз спрачаліся, не згаджаліся адзін з адным. А ў выніку выбралі трох лідараў. Мы не сталі
Любіць свой горад і не спыняецца ў самаўдасканаленні сям’я Шамаль з Пружан

Любіць свой горад і не спыняецца ў самаўдасканаленні сям’я Шамаль з Пружан

Актуально, Здоровье, Молодёжный клуб, Профессия, Пружанам -- 590
Сям’я пружанскіх урачоў Максіма і Таццяны Шамаль прытрымліваецца наступнага прынцыпу — жыць цікава, актыўна і ніколі не спыняцца ў самаўдасканаленні. Гэта пацвердзяць і ў калектыве Пружанскай ЦРБ, дзе Максім працуе траўматолагам, а Таццяна — тэрапеўтам. Тое ж самае пра сям’ю Шамаль скажуць родныя, сябры і нават проста знаёмыя людзі. Няма сумненняў, што актыўную жыццёвую пазіцыю сваім асабістым прыкладам маладыя бацькі фарміруюць і ў любімых сыночкаў — Мішы і Сашы. Можа, з гэтага і пачынаецца перспектыўная, яскравая і якасная будучыня маладога пакалення, а па лагічным ланцужку — і роднага горада, роднай краіны? Не ведаем, як вы, а мы ўпэўнены ў гэтым! Вольга Басак. Фота Кацярыны Масік
ААТ «Пружанскі малочны камбінат»: смак «Шчодрых Пружан»

ААТ «Пружанскі малочны камбінат»: смак «Шчодрых Пружан»

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Пружанам -- 590
Хочаце, каб сябры з іншых населеных пунктаў ведалі, які ён — смак Пружан? Пачастуйце іх мясцовым сырам! Менавіта гэты від прадукцыі — сапраўдны гонар ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Сыры прыносяць прадпрыемству ўзнагароды прэстыжных выстаў і конкурсаў: беларускай і расійскай «Прадэкспа», «Чэмпіёна смаку» ў рамках «Белагра» і многіх іншых. Прафесійнае журы, якое дэгустуе лінейку VAN GOLD, не раз адзначала: гэта сыры еўрапейскай якасці. На камбінаце дадаюць: створаны яны рукамі таленавітых пружанскіх спецыялістаў з прымяненнем мясцовых тэхналогій, на высокаякасным малацэ сельгаспрадпрыемстваў Пружаншчыны. Сёння над вырабам прадукцыі працуе больш за 500 чалавек. Вытворчасць забяспечваюць тры цэхі: сыраробны, сухіх малочных прадуктаў, участак вытворчасці масла і натуральнамалочнай
Сёння наш горад маштабным святам «Пружаны Фэст» адзначае свой 590-гадовы юбілей!

Сёння наш горад маштабным святам «Пружаны Фэст» адзначае свой 590-гадовы юбілей!

Актуально, Афиша, Год мира и созидания, Культура, Новости, Пружанам -- 590
Гарадскі парк (амфітэатр) 12.00-17.00 — праца дзіцячай гульнявой пляцоўкі «Горад, у якім жывуць шчаслівыя дзеці»12.00 — канцэртна-забаўляльная праграма (песні, гульні, танцы, шоу мыльных бурбалак, гульнявыя атракцыёны, майстар-класы)14.30 – паказальныя выступленні МНС15.00 — «Пенная дыскатэка» Пешаходная зона Уздоўж усёй вуліцы Савецкай будзе арганізавана пешаходная зона.Выставачна-гандлёвыя кропкі.13.00 — пачатак работы кропак гандлю і грамадскага харчавання, мастацкіх промыслаў, выставы прадпрыемстваў. Гарадская плошча 13.00-14.10 — канцэртная праграма Лідскага эстраднага аркестра14.10-15.10 — выступленне народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Уладары», г.Ваўкавыск15.10-16.10 — выступленне ансамбля «Фольк-шоу «Забабоны», г.
Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч пра Пружанскі раён: «Слаўнае мінулае, годнае сучаснае, перспектыўнае будучае»

Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч пра Пружанскі раён: «Слаўнае мінулае, годнае сучаснае, перспектыўнае будучае»

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Культура, Молодёжный клуб, Новости, Официально, Пружанам -- 590
Багатай гісторыяй славіцца Пружанская зямля — край працавітых земляробаў і рамеснікаў, умелых будаўнікоў, таленавітых педагогаў. У даўнія часы ён быў вотчынай уплывовых магнатаў і манархаў, месцам натхнення пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкантаў. І сёння гэтая зямля нараджае годных грамадзян сваёй краіны, нашчадкаў слаўных герояў, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі. Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч. Пружаншчына з’яўляецца адной з найбуйнейшых адміністрацыйных і гаспадарчых адзінак Брэстчыны, на тэрыторыі якой размешчана 245 населеных пунктаў, уключаных у 12 сельскіх саветаў, і пражывае больш за 42 тысячы чалавек. Сёння, адзначаючы наш юбілей, мы ўспамінаем самыя цяжкія часы, якія выпалі на долю жыхароў раёна. Гэта, безумоўна, в