Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 21.07.2023

Лукашэнка назначыў новага намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта

Лукашэнка назначыў новага намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Ігара Гутніка намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Генерал-маёр Сяргей Новікаў, які займаў гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. БЕЛТА
Лукашэнка зацвердзіў тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Лукашэнка зацвердзіў тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Актуально, Президент
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў указ нумар 222, якім зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і парадак яе прынясення асобамі, якія сталі грамадзянамі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам таксама ўстаноўлены пералік асоб, якія вызваляюцца ад прынясення прысягі. Адначасова вызначана працэдура ўнясення кіраўніку дзяржавы матэрыялаў аб страце грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны. Указ распрацаваны ў мэтах рэалізацыі апошніх змяненняў закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь". БЕЛТА
Што даручыў Лукашэнка па выніках вялікага селектара

Што даручыў Лукашэнка па выніках вялікага селектара

Актуально, Президент
Па выніках правядзення 21 ліпеня селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў шэраг важных даручэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У ліку актуальных тэм, якія абмяркоўваліся на мерапрыемстве, былі пытанні фінансавання сельгасарганізацый, у тым ліку пры закупцы паліва. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы даручыў ураду ў бліжэйшы час сабраць старшынь аблвыканкамаў і разам з імі вырашыць праблемныя пытанні. "Там, дзе трэба дапамагчы, - падстаўце плячо. Дзе лайдачаць і не хочуць працаваць - унясіце прапановы", - звярнуўся Прэзідэнт да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў тэматыцы выбару асноўных сельскагаспадарчых культур, на якія варта рабіць асноўны ўпор. Размова ішла пра азімы ячмень, кукуру
Якія рэгіёны больш за ўсё выклікаюць апасенне і што даручыў Лукашэнка. Дэталі прэзідэнцкага селектара

Якія рэгіёны больш за ўсё выклікаюць апасенне і што даручыў Лукашэнка. Дэталі прэзідэнцкага селектара

Актуально, Президент
Правядзенне селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі - гэта перш за ўсё магчымасць узварухнуць вертыкаль і засяродзіць увагу на найбольш праблемных пытаннях. На праведзеным пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі мерапрыемстве было даложана аб выяўленых негатыўных фактах не толькі на цяперашні момант, але і ў цэлым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Якая вобласць больш за ўсё выклікае насцярожанасць?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы ў генеральнага пракурора Андрэя Шведа. "Два рэгіёны, таварыш Прэзідэнт. Гэта Віцебшчына і Гомельшчына. На сённяшні дзень па шэрагу пазіцый выклікаюць у нас насцярожанасць. І па гатоўнасці па правядзенні работ, звязаных з уборкай ураджаю, і тое, што датычыцца (утрымання і забеспячэння захаванасці. - Заўвага БЕЛТА) буйной рагатай
Райкам прафсаюза работнікаў АПК ушанаваў працаўнікоў Пружаншчыны

Райкам прафсаюза работнікаў АПК ушанаваў працаўнікоў Пружаншчыны

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Поўным ходам ідзе нарыхтоўка травяных кармоў у сельгаставарыствах нашай рэспублікі. Людзі стараюцца працаваць самааддана, нягледзячы на стому і непрадказальныя праявы надвор’я. І традыцыйна ў гэтыя дні прафсаюзы АПК усёй краіны стараюцца падтрымаць сельскіх працаўнікоў, адзначаючы тых, хто выкладаецца максімальна. Вось і на Пружаншчыне на бягучым тыдні ўшаноўвалі самых працавітых работнікаў. Падзячныя лісты ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама і абласной прафарганізацыі АПК уручае трактарыстам-машыністам ААТ «Агра-Калядзічы» Віктару Чэрніку і Сяргею Харытановічу старшыня Пружанскай раённай прафарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Вольга Зубкова. Разам са старшынёй раённай прафарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Зубковай карэ
Прыём грамадзян у Пружанах правёў старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч. Падрабязнасці сустрэчы

Прыём грамадзян у Пружанах правёў старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч. Падрабязнасці сустрэчы

Актуально, Новости, Официально, Профессия
19 ліпеня, у адзіны дзень прыёму жыхароў Брэстчыны членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у Пружанах правёў прыём грамадзян старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Юрый Наркевіч. Сумесна з ім пытанні заяўнікаў фіксавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук. Асноўнае пытанне, з якім да сенатара звярнулася ініцыятыўная група з аг. Шчарчова, – транспартнае абслугоўванне. Аграгарадок знаходзіцца на адлегласці каля 30 км ад райцэнтра і 65 км ад Брэста, таму пытанне аўтобуснага руху для яго жыхароў досыць актуальнае. Дэпутаты Шчарчоўскага сельскага Савета лічаць, што колькасць рэйсаў між
З 590-гадовым юбілеем Пружаны віншавалі зоркі тэлепраектаў «Х-Factor Беларусь» і «Фактор.by»

З 590-гадовым юбілеем Пружаны віншавалі зоркі тэлепраектаў «Х-Factor Беларусь» і «Фактор.by»

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Пружанам -- 590
Шыкоўным падарункам для жыхароў і гасцей Пружан стала на святкаванні юбілею горада доўгачаканая шоу-праграма ўдзельнікаў тэлепраектаў «Х-Factor Беларусь» і «Фактор.by». На сцэне ў самым цэнтры горада маладыя артысты парадавалі гледачоў сваімі хітамі. Адкрыла канцэрт фіналістка беларускага «Х-Фактара» Марына Бараноўская, вядомая таксама пад псеўданімам Баранэса. Затым на пружанскую сцэну быў запрошаны Уладзімір Аруцюнян, выступленні якога падтрымлівалі глядачкі сваімі запальнымі танцамі. Фіналістка праекта «Х-Factor Беларусь» Ніколь Фургал у сваёй экстравагантнай сукенцы пакарыла публіку адным толькі знешнім выглядам, не гаворачы ўжо пра прыгожы вакал. Суперфіналіст шоу «Фактор.by» Аляксандр Шымулевіч выканаў не толькі вядомыя публіцы хіты,  але і прадставіў сваю новую песню «Биполя