Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 27.07.2023

На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў накіравана больш як Br370 тыс. са спецфонду Прэзідэнта

На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў накіравана больш як Br370 тыс. са спецфонду Прэзідэнта

Актуально, Молодёжный клуб, Президент
 На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў, а таксама педагогаў, якія іх падрыхтавалі, накіравана больш як Br370 тыс. са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне савета фонду зацверджана распараджэннем кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Заахвочваннямі фонду адзначаны 52 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд, 32 педагагічныя і навуковыя работнікі. Акрамя таго, за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці 187 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыняцце распараджэння кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне сп
Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе 2023 года

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе 2023 года

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня падпісаў указ нумар 227 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2023 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, страціўшых права на адтэрміноўку. Прыняцце ўказа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваенна
Лукашэнка: Беларусь як краіна-заснавальніца ААН не можа спакойна глядзець на тое, што адбываецца ў арганізацыі

Лукашэнка: Беларусь як краіна-заснавальніца ААН не можа спакойна глядзець на тое, што адбываецца ў арганізацыі

Актуально, Президент
Беларусь як краіна-заснавальніца ААН не можа спакойна глядзець на тое, што адбываецца ў арганізацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН Валянцінам Рыбаковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "ААН. Што гэта такое на сённяшні дзень? Якія перспектывы наогул гэтай арганізацыі, на ваш пункт гледжання? Ну і нам што рабіць у гэтай арганізацыі? Зразумела, мы як адна з краін-заснавальніц гэтай арганізацыі не можам вось так спакойна глядзець на тое, што адбываецца там. Я гляджу, і мы абмяркоўвалі гэта пытанне з Прэзідэнтам Расіі, - Сакратарыят ААН, рабочы орган, - яны пачалі ўжо працаваць з пункту гледжання нейкіх пераваг адной або дзвюм дзяржавам, або Захаду-Усходу. Гэта значыць, яна неяк ужо, гэта арганізацыя, ператвараец
Сітуацыя на палях і кадравае пытанне. Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Зайца

Сітуацыя на палях і кадравае пытанне. Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Зайца

Актуально, Президент
Ход уборачнай кампаніі і кадравае пытанне ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання - галоўныя пытанні на дакладзе Прэзідэнту віцэ-прэм'ера Леаніда Зайца, перадае карэспандэнт БЕЛТА. https://www.youtube.com/watch?v=HnIHrS5ZIZc "Галоўнае пытанне - як на палях у нас сёння сітуацыя, як складваецца ўборка ўраджаю? Другое пытанне - кадравае. Вы за гэты тыдзень павінны былі ўнесці кандыдатуру міністра сельскай гаспадаркі (цяперашні кіраўнік Мінсельгасхарча Ігар Брыло зойме пасаду памочніка Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА). Я хацеў бы пачуць ваша меркаванне. А ў бліжэйшы час я пастараюся пабыць (у рэгіёнах. - Заўвага БЕЛТА). У мяне ў плане захад паглядзець. Якраз зона тваёй адказнасці - Гродзенская вобласць. Паглядзім, магчыма, Брэсцкую вобласць. Цэлы комплекс рабо
Фермер-трусавод з Пружан Дзмітрый Даўгапол — пра тое, адкуль «вушы растуць» у любімай справе

Фермер-трусавод з Пружан Дзмітрый Даўгапол — пра тое, адкуль «вушы растуць» у любімай справе

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Жыць тым, чым займаешся. Гэтыя словы ўзяў за жыццёвае крэда жыхар горада Пружаны Дзмітрый Даўгапол. Для яго справа, якой займаецца, не работа, а любімы занятак, што прыносіць перш за ўсё задавальненне, і потым — прыбытак. Для нашага раёна гэта не зусім звыкла, бо ў Дзмітрыя свая фермерская гаспадарка па развядзенні на забой… трусоў. Згадзіцеся, ёсць розніца, калі ты трымаеш з дзясятак вушастых і калі іх налічваецца каля тысячы! Адкуль «вушы растуць» і што патрэбна ведаць пры вырошчванні трусоў, мы даведаліся непасрэдна ў індывідуальнага прадпрымальніка. Першае знаёмства з сямействам зайцавых адбылося ў нашага героя яшчэ ў дзяцінстве: бацька трымаў некалькі трусоў, а Дзмітрый дапамагаў карміць іх. Занятак няцяжкі, і зносіны з пухнатымі звяркамі былі вельмі прыемнымі. Хто ж адмовіцца
На памяць пра юбілей Пружан «раёнка» і арганізатары «Пружаны Фэст» правялі конкурс. Знаёмцеся з пераможцамі!

На памяць пра юбілей Пружан «раёнка» і арганізатары «Пружаны Фэст» правялі конкурс. Знаёмцеся з пераможцамі!

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Подписка, Пружанам -- 590
Каб захаваць сабе часцінку якога-небудзь месца, мы вязём з падарожжаў сувеніры ці нейкія іншыя памятныя рэчы. А вось каб захаваць памяць пра 590-годдзе Пружан, усе жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю. Вялікая палатка з мерчамі і кепкамі, паветранымі шарамі, ручкамі, паштоўкамі з малюнкамі Марыі Кулецкай, унікальнымі кнігамі і многім-многім іншым працавала на працягу ўсяго святкавання 590-годдзя нашага горада. Рэдакцыя газеты «Раённыя будні» і арганізатары «Пружаны Фэст» вырашылі паклапаціцца пра тое, каб элементы «cувеніркі» засталіся на памяць і ў нашых падпісчыкаў. Па-першае, кожны з пераможцаў нашага паэтычнага конкурсу «Люблю цябе, мой родны горад!» у дадатак да асноўнага сюрпрыза атрымаў прыгожы шопер у стылістыцы святкавання. А па-другое, напярэдадні 590-годдзя мы запусціл
Пружанец «пагаспадарыў» у чужой кватэры і выкраў мабільнік

Пружанец «пагаспадарыў» у чужой кватэры і выкраў мабільнік

Новости, Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў. Жыхар раённага цэнтра, знаходзячыся ў гасцях, вырашыў «пагаспадарыць» у чужой кватэры. Канечне, не абышлося тут і без спіртнога. Калі гаспадар нерухомасці пасля застолля моцна «прытаміўся», няшчыры госць прайшоўся па пакоях, у адным з якіх са стала ўкраў мабільны тэлефон коштам 198 рублёў, прычыніўшы ўладальніку гаджэта матэрыяльны ўрон на ўказаную суму. Несумленнага грамадзяніна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.