Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў запрашае да ўдзелу ў конкурсе «Стрыт-фатаграфія майго горада» да 590-годдзя Пружан
Да ўдзелу ў раённым конкурсе «Стрыт-фатаграфія майго горада» запрашаюць членаў прафсаюза.
У раённым аб’яднанні прафсаюзаў нагадалі, што вулічная фатаграфія – жанр фатаграфіі, зробленай у грамадскім месцы: на вуліцы, у парку, на пляжы і г.д.
Конкурс праводзіцца па намінацыях «Людзі на працы», «Занятыя рукі» (фатаграфіі занятых рук: з манетамі, з планшэтам, смартфонам і г.д.), «Абдымкі» (людзі, якія абдымаюць адзін аднаго), «Стрыт-фатаграфія на усходзе, на захадзе» (фатаграфіі заходу або ўсходу ў г. Пружаны), «Пружаны Фэст» (фатаграфіі са святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 590-годдзю горада), «Жыццё на вуліцах горада» (фатаграфіі з вуліц горада).
Прыём заявак і фота праводзіцца па 18 ліпеня на электронную пошту prujany@fpb.by з паметкай «на конкурс». Адзін удзельнік можа дас














