Лукашэнка: усё залежыць ад нас, хочам лепш — будзе лепш
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў культуры падкрэсліў, што ў краіне ўсё залежыць ад беларусаў: калі хочам лепш - будзе лепш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў любой пазітыўнай сітуацыі, калі ўсё добра, знаходзіцца хто-небудзь, хто зайздросціць: "Камусьці добра, а хтосьці зайздросціць. Таму быць у акружэнні таго, што адбываецца каля граніц нашай краіны, такім некранутым кутком, дзе дзеткам добра і нам нядрэнна… Усё залежыць ад нас. Хочам лепш - будзе лепш. Не імкнёмся да лепшага - і не будзе лепшага".
"І не трэба ні ад кога патрабаваць потым нечага, калі ты сам недагледзеў, недарабіў, недапрацаваў", - дадаў Прэзідэнт.
Час цяпер складаны і цяперашняму пакаленню даводзіцца няпроста, звярнуў увагу






