ААТ «Пружанскі малочны камбінат»: смак «Шчодрых Пружан»
Хочаце, каб сябры з іншых населеных пунктаў ведалі, які ён — смак Пружан? Пачастуйце іх мясцовым сырам! Менавіта гэты від прадукцыі — сапраўдны гонар ААТ «Пружанскі малочны камбінат».
Сыры прыносяць прадпрыемству ўзнагароды прэстыжных выстаў і конкурсаў: беларускай і расійскай «Прадэкспа», «Чэмпіёна смаку» ў рамках «Белагра» і многіх іншых. Прафесійнае журы, якое дэгустуе лінейку VAN GOLD, не раз адзначала: гэта сыры еўрапейскай якасці. На камбінаце дадаюць: створаны яны рукамі таленавітых пружанскіх спецыялістаў з прымяненнем мясцовых тэхналогій, на высокаякасным малацэ сельгаспрадпрыемстваў Пружаншчыны.
Сёння над вырабам прадукцыі працуе больш за 500 чалавек. Вытворчасць забяспечваюць тры цэхі: сыраробны, сухіх малочных прадуктаў, участак вытворчасці масла і натуральнамалочнай













