Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Ноябрь 2024

Ухілісту ад выплаты аліментаў пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі

Новости, Происшествия
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў. У нашым разуменні, калі стварыў сям’ю, потым з’явіліся дзеці, то будзь сапраўдным мужчынам, абаронцам і дарадчыкам сваім родным. Толькі так разважаюць не ўсе, у тым ліку і грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Мужчыне ў 2017 годзе судом было прызначана выплачваць аліменты ў памеры 33% ад яго заробку або іншага даходу штомесяц на дзвюх дочак да іх паўналецця. Але праз некаторы час гора-бацька ўхіліўся ад іх платы, і больш за тры месяцы на працягу года дзеці ад яго нічога не атрымлівалі. Відаць, вырашыў, што вырастуць самі ці дзяржава дагледзіць і на ногі паставіць. Цяпер ухіліста чакае да двух гадоў пазбаўлення волі..
Калонка галоўнага рэдактара. Разважанні на тэму Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Калонка галоўнага рэдактара. Разважанні на тэму Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара
Сёння адзначаецца 107-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дата не круглая, не юбілейная, але ўсё ж для многіх людзей — гістарычная, яскравая і, нават, настальгічная. Моладзь, хутчэй за ўсё, у сваёй большасці і не раскажа, чаму ж 7 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае свята, калі ёсць дадатковы выхадны, каб адпачыць і не ісці на вучобу, працу. Можна гэты дзень правесці з сям’ёй, арганізаваць культурны адпачынак. Беларусь — адна з нямногіх краін свету, дзе Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Раней, пры Савецкім Саюзе, назва свята ўтрымлівала яшчэ адно слова — «Вялікая». З цягам часу веліч падзеі страцілася, заваёвы рэвалюцыі сталі пераглядацца, ставіцца пад сумненне, многія з іх пачалі ачарняць. Можа, у нейкім сэнсе «ачарніцелі» і маюць крыху рацыі
Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Актуально, Новости, Официально
Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай. Пачуццё гаспадара, адчуванне дачынення да лёсу Айчыны, магчымасць творчасці ў працы выклікалі масавы энтузіязм і самаадданасць, давалі нябачаныя вытворчыя вынікі. Абраўшы курс на пабудову суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, сучасная Беларусь у новых эканамічных рэаліях прадпрымае паслядоўныя крокі, каб забяспечыць мір і стабільнасць у грамадстве, падняць на новы ўзровень прамысловасць і сельскую гаспадарку, прымножыць нацыянальны здабытак. Дзякуючы адзінству і згур
Месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку працягваецца на Пружаншчыне. Далучайцеся і вы!

Месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку працягваецца на Пружаншчыне. Далучайцеся і вы!

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Экология
Кожную вясну і восень беларусы наводзяць парадак. Гэтай добрай традыцыі ўжо шмат гадоў, і сваю актуальнасць яна, мабыць, не страціць ніколі. Ды і хто, калі не мы самі, зробім свой раён чыстым і прыгожым? Якраз з мэтай падтрымання тэрыторый населеных пунктаў у чысціні ў Пружанскім раёне па 14 лістапада праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам «Зробім наш раён яшчэ лепшым разам!» Як далучыцца да месячніка? Усё проста: пачаць з малога, навесці парадак каля свайго дома, на сваёй вуліцы, на сваім прысядзібным участку. Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў таксама не застаюцца ўбаку і ладзяць адпаведныя акцыі і суботнікі. Як ніхто іншы ведаюць усё пра навядзенне парадку работнікі КУВП «Камунальнік», якія таксама далучылі
Кабінет камп’ютарнай тамаграфіі і новы прыёмны пакой адкрылі ў Пружанскай ЦРБ

Кабінет камп’ютарнай тамаграфіі і новы прыёмны пакой адкрылі ў Пружанскай ЦРБ

Актуально, Год качества, Здоровье, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально, Профессия
Знакавая падзея для ўсяго раёна. Менавіта з такім лейтматывам у аўторак, 5 лістапада, прайшло ўрачыстае адкрыццё новага прыёмнага пакоя з кабінетам камп’ютарнай тамаграфіі. Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Работы па ўзвядзенні гэтага аб’екта пачаліся ў мінулагоднім кастрычніку. І, нарэшце, ён адчыніў свае дзверы. Нарэшце, таму што раней пружанцам па такую паслугу даводзілася ехаць у іншыя гарады вобласці. Цяпер жа КТ можна прайсці непасрэдна па месцы жыхарства. Удзел ва ўрачыстасці прынялі галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь, намеснік міністра аховы здароўя Святлана Нячай, намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Віктар Міхалоўскі,
Белорусам предложили технику Huawei со скидками до 500 рублей

Белорусам предложили технику Huawei со скидками до 500 рублей

Год качества, Новости
Торговые сети в Беларуси временно снизили цены на устройства Huawei. Сэкономить можно на покупке смартфонов, планшетов, смарт-часов, наушников и портативных колонок. Скидки на большинство устройств действуют по 2 декабря, а на смартфоны – по 11 ноября. Акции проходят в магазинах сетей «5 элемент», 21vek, «Электросила», МТС и А1 по всей стране. Скидки до 250 рублей доступны на планшеты, смарт-часы, беспроводные наушники, фитнес-браслеты и портативные колонки. На смартфоны они и вовсе доходят до 500 рублей. В списке – более 40 моделей и версий. Среди них – флагманские смартфоны Huawei Pura 70, планшет Huawei Matepad 11.5”S c «бумажным» экраном, смарт-часы серии Huawei Watch 4 и наушники Huawei FreeClip. Стали известны рекомендованные розничные цены со скидками. Смартфоны – со скид
Паведамленне аб утварэнні Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Паведамленне аб утварэнні Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Актуально, Выборы-2025, Новости, Официально
Сёння адбылося першае пасяджэнне Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Абраны старшыня камісіі, яго намеснік і сакратар, зацверджаны план работы і ўстаноўлена дзяжурства членаў камісіі для прыёму выбаршчыкаў. У склад раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта ўвайшлі 11 чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў і грамадзяне, якія падавалі заявы. Камісія будзе працаваць па адрасе: горад Пружаны, вуліца Рыгора Шырмы, 17, кабінет 422. График работы: — у буднія дні — з 10 да 19 гадзін (перапынак — з 14 да 15 гадзін); — у суботу — з 10 да 14 гадзін, а напярэдадні дня выбараў — з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін); — 7, 8, 10 лістапада — выхадны; — 9 лістапада — з 10 да 14 гадзін; — 16
У Пружанскай ЦРБ расказалі пра графік работы ў вялікія лістападаўскія выхадныя

У Пружанскай ЦРБ расказалі пра графік работы ў вялікія лістападаўскія выхадныя

Актуально, Здоровье, Новости
У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы расказалі пра графік работы падчас вялікіх лістападаўскіх выхадных. Як паведамілі ў медустанове, 7 лістапада, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Пружанская ЦРБ працуе па графіку святочнага дня. У пятніцу, 8 лістапада, установа аховы здароўя працуе як у звычайны будні дзень — з 8.00 да 20.00 гадзін. Адпаведна ў суботы, 9 і 16 лістапада, — па суботнім графіку, з 9 да 15 гадзін. Работа ў нядзелю, 10 лістапада, будзе арганізавана па графіку выхаднога дня. Пры неабходнасці атрымання неадкладнай дапамогі трэба звяртацца па тэлефоне 103. Прыёмны пакой Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы будзе працаваць без змяненняў — кругласутачна. Уладзіслаў Шпарла
Такія падарункі — гонар для Беларусі. Лукашэнка афіцыйна адкрыў у Мінску басейн міжнароднага стандарту

Такія падарункі — гонар для Беларусі. Лукашэнка афіцыйна адкрыў у Мінску басейн міжнароднага стандарту

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні агульнарэспубліканскага свята 7 лістапада афіцыйна адкрыў у Мінску басейн міжнароднага стандарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася каля будынка басейна, які быў пабудаваны ў рамках гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Пасля прыбыцця букет кветак кіраўніку дзяржавы ўручылі Аліна Змушко (фіналістка XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы) і Васіліна Хандошка (бронзавы прызёр чэмпіянату свету). "Ну што, паплывём, чэмпіёнамі будзем?" - з ходу спытаў Прэзідэнт. "Вядома", - запэўнілі спартсменкі. "Абяцаеце?" - перапытаў Аляксандр Лукашэнка. Спартсменкі зноў адказалі сцвярджальна, прычым паабяцалі быць не толькі чэмпіёнкамі краіны, але і свету. "Усё, сусветныя чэмпіёнк
Як павінны прайсці прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і каму нельга расслабляцца. Падрабязнасці нарады ў Лукашэнкі

Як павінны прайсці прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і каму нельга расслабляцца. Падрабязнасці нарады ў Лукашэнкі

Актуально, Новости, Президент
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада правёў нараду па пытаннях правядзення маючых адбыцца ў 2025 годзе прэзідэнцкіх выбараў. Як любіць гаварыць Прэзідэнт, ніякай надзвычайшчыны - мерапрыемства традыцыйнае, арганізацыя важнейшай для краіны палітычнай кампаніі - пытанне дзяржаўнае. Тым больш, людзі ў Беларусі прывыклі, што выбары - гэта заўсёды свята з усімі адпаведнымі атрыбутамі. А значыць, падключаны і гандаль, і сфера культуры, і мясцовая ўлада, і многія іншыя, не гаворачы ўжо аб праваахоўніках, задача якіх - забяспечыць бяспеку і спакойную абстаноўку. І толькі палітычныя пытанні ніхто не здымаў з парадку дня. Як, напрыклад, запрашэнне міжнародных наглядальнікаў. Усё гэта тлумачыць кола службовых асоб, якія былі запрошаны на нараду: кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Кр
Чаму студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ААТ «Мурава» для праходжання практыкі выбралі

Чаму студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ААТ «Мурава» для праходжання практыкі выбралі

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Год малой Радзімы, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Сельгаставарыствы нашага раёна на пастаяннай аснове папаўняюцца маладымі спецыялістамі, большасць якіх выбірае Пружаншчыну не пад прымусам, а па асабістым жаданні. Акрамя таго, у гаспадарках заўсёды адчынены дзверы і для практыкантаў. Ніколі праца на зямлі не была лёгкай ды і не будзе. Нашым продкам, каб ляжаў хлеб пахучы на стале, трэба было добра папрацаваць, ды так, каб сем патоў сышло. Цяпер, канечне, на дапамогу сельскім працаўнікам прыходзіць сучасная тэхніка, але ўсё роўна яны прыкладаюць многа сіл, каб кожны з нас меў шкварку і… чарку. І не толькі, бо ніхто не адмовіцца ад свежага малака, тлустай смятаны, смачных сыроў. А тая ж жывёла як і пяцьдзясят гадоў таму патрабуе штодзённай чалавечай увагі і клопату. Вашай увазе практыканткі Анастасія і Аліса, задорныя, усмешлівыя. Ад
Рыбалка ў вадаёме ў Асошніках цяпер платная? Разбіраемся ў прычынах

Рыбалка ў вадаёме ў Асошніках цяпер платная? Разбіраемся ў прычынах

Актуально, Год качества, Новости, Экология
Для рыбаловаў-аматараў пасядзець з вудай на беразе вадаёма — гэта адпачынак, задавальненне і асалода. Але калі звыклы рытм жыцця мяняецца, з’яўляюцца перашкоды ці забароны, незадаволенасць адразу нарастае. Такое «здарэнне» адбылося ў вёсцы Асошнікі. Мясцовыя рыбакі сцвярджаюць, што на звыклым месцы рыбалкі, дзе можна было ў любы час лавіць рыбу, нядаўна ўсталявалі шыльды аб платных паслугах. Незразумела, з чым гэта звязана, маўляў, раней такога не было, а білет на рыбалку каштуе аж 20 рублёў. Рыбакі сцвярджаюць, што на спінінг лавіць драпежнікаў — акуня або шчупака — заўсёды было бясплатна. Разабрацца ў дадзенай сітуацыі мы паспрабавалі разам з кіраўніцтвам гаспадаркі, якой належаць вадаёмы. Па словах мясцовых жыхароў, яшчэ ў 90-я на тэрыторыі вёскі перакрылі раку і стварылі дзв
Пра асаблівасці льготнага крэдытавання для маладых спецыялістаў расказалі ў «Беларусбанку»

Пра асаблівасці льготнага крэдытавання для маладых спецыялістаў расказалі ў «Беларусбанку»

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
Лёсу выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у нашай рэспубліцы надаецца павышаная ўвага. У першую чаргу гэта абавязковае размеркаванне дыпламаваных работнікаў з гарантыяй атрымання першага працоўнага месца. Пагадзіцеся, што пры валоданні поўнай інфармацыяй аб стане эканомікі краіны размеркаванне кадраў па тых галінах, дзе ёсць у іх неабходнасць, будзе рабіцца з высокай доляй эфектыўнасці. Аднак пры гэтым дзяржава не пакідае маладых спецыялістаў сам-насам з першымі працоўнымі праблемамі, а аказвае ўнушальны спіс мерапрыемстваў у плане далейшай падтрымкі. Адным з падыходаў з’яўляецца льготнае крэдытаванне тых, хто атрымаў першую працоўную пасаду. У лістападзе 2000 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ № 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнні зара
Лукашэнка: Беларусь і Тульская вобласць Расіі здольны дасягнуць тавараабароту ў памеры $1 млрд

Лукашэнка: Беларусь і Тульская вобласць Расіі здольны дасягнуць тавараабароту ў памеры $1 млрд

Актуально, Новости, Президент
Беларусь і Тульская вобласць Расіі здольны нарасціць тавараабарот да $1 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 лістапада на сустрэчы з губернатарам Тульскай вобласці Дзмітрыем Міляевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Вітаючы кіраўніка расійскага рэгіёна на гасціннай беларускай зямлі, Прэзідэнт, карыстаючыся выпадкам, асабіста павіншаваў яго з выбраннем на высокую і адказную пасаду губернатара вобласці (датэрміновыя выбары губернатара Тульскай вобласці адбыліся ў верасні 2024 года). Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што цяперашняя паездка Дзмітрыя Міляева ў Беларусь - адна з першых на яго новай пасадзе. "Вядома, я хацеў бы, каб яна была вельмі рэзультатыўнай і прывяла да прыкметных вынікаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. У прадаўжэнне размовы Аляксандр Лукашэнка ад
Дыплом на вобласці — матывацыя на будучыя перамогі для работнікаў ААТ «Ружаны-Агра»

Дыплом на вобласці — матывацыя на будучыя перамогі для работнікаў ААТ «Ружаны-Агра»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
У сельскай гаспадарцы не павінна быць людзей выпадковых, абыякавых да ўсяго, што іх акружае, чэрствых душой. Бо тут адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Хвала тым, хто на камбайнах штогод перамалочвае тоны зерня, дзякуй усім вадзіцелям за аператыўную перавозку збожжа. Работа гэтых шчырых працаўнікоў навідавоку. А вось аператары зернесушыльных комплексаў не так бачны, пры гэтым яны таксама ўкладаюць нямала сіл у агульную справу краіны — напаўненне збожжавай скарбонкі. Таксама трэба падрыхтавацца да жніва загадзя, прывесці комплекс у поўную баявую гатоўнасць, каб пазбегнуць аўральных момантаў. І падчас уборкі не лягчэй, бо працаваць даводзіцца кругласутачна, нельга спыняцца ні на мінуту. Яшчэ ж праводзіцца кантроль за вільготнасцю зерня, ступенню і якасцю яго ачысткі. І ўсё для таго, каб кругл