Четверг, 13 февраля 2025

Месяц: Декабрь 2024

За прошедшие сутки от пиротехники пострадали мужчина и ребенок

За прошедшие сутки от пиротехники пострадали мужчина и ребенок

🟠 в Барановичах ребенок 2014 года рождения из-за взрыва пиротехнического изделия получил ожог пальца кисти. После оказания медицинской помощи он отправлен на амбулаторное лечение.  🟠Также серьезные травмы и рваные раны на руках при запуске петарды, которая взорвалась у него в руке, получил 38-летний житель Шклова.  Мужчина госпитализирован. НАПОМИНАЕМ:🔴При закупке пиротехнических изделий обращайте внимание на сроки годности, а инструкция по применению должна быть на русском или белорусском языке; требуйте у продавца сертификат соответствия пиротехнического изделия.🔴Покупайте пиротехнические изделия исключительно в заводской упаковке.🔴Храните пиротехнические изделия вдали от источников тепла и в недоступном для детей месте.🔴Запрещается переносить пиротехнические изделия
Александр Лукашенко в канун Нового года посещает детскую больницу под Минском

Александр Лукашенко в канун Нового года посещает детскую больницу под Минском

Президент Беларуси Александр Лукашенко в канун Нового года посещает Минскую областную детскую клиническую больницу, сообщает БЕЛТА. Глава государства пообщается с находящимися на лечении детьми и их родителями, коллективом больницы, поздравит их с новогодними праздниками. Президенту доложат о работе больницы, покажут отделение анестезиологии и реанимации после капитального ремонта и модернизации, ознакомят с организацией работы педиатрического отделения для детей с кардиологической и ревматологической патологией, продемонстрируют, какие условия созданы в учреждении здравоохранения для пребывания детей и их родителей. Минская областная детская клиническая больница представляет собой многопрофильное лечебно-профилактическое учреждение, которое оказывает специализированную высок
У сувязі з рэзкім скарачэннем пасажырапатоку раніцай 1 студзеня 2025 года філіял «Аўтапарк № 11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе аб рабоце аўтобусаў

У сувязі з рэзкім скарачэннем пасажырапатоку раніцай 1 студзеня 2025 года філіял «Аўтапарк № 11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе аб рабоце аўтобусаў

у першую змену на прыгарадных і гарадскіх маршрутах па скарочаным графіку паводле пераліку:— Пружаны-Аранчыцы — 5.30, 6.40, 7.35, 8.00, 9.10, 10.35, 11.41, 12.20, 14.10;— Горад 4 (Засімавічы) — 5.25, 7.35, 12.05, 13.05;— Горад 7 (Жадзены) — 6.30;— Горад 6 (Засімавічы, праз бальніцу) — 6.35, 7.55, 9.15;— Горад 8 (Засімавічы, праз бальніцу) — 10.30;— 3 Т Пружаны-Клепачы — 9.25. Работа аўтобусаў другой змены будзе арганізавана згодна з дзеючым раскладам.
«Нашы дзеці» на абласную Ёлку

«Нашы дзеці» на абласную Ёлку

Дэлегацыя Пружанскага раёна ў складзе 50 навучэнцаў і 4 педагагічных работнікаў прыняла ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай навучальна-спартыўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту «Вікторыя». Падчас мерапрыемства ўсіх прысутных з надыходзячымі святамі павіншаваў і пажадаў поспехаў у вучобе і жыцці старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Аляксандравіч Пархомчык. Таксама на мерапрыемстве нашы навучэнцы з радасцю ўпрыгожылі ёлку Пружанскага раёна навагоднімі цацкамі. Удзельнікі падзеі атрымалі незабыўныя эмоцыі і ад навагодняга прадстаўлення, падрыхтаванага лепшымі дзеячамі культуры і мастацтва Брэсцкай вобласці. Руслан Басак. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі падзеі
Ад бегу да скачкоў

Ад бегу да скачкоў

На мінулым тыдні на базе ДЮСШ № 1 прайшло адкрытае зімовае першынство раёна па лёгкай атлетыцы, якое было прымеркавана да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці. Удзел у спаборніцтвах прынялі юныя спартсмены не толькі з Пружанскага, але і Кобрынскага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага, Бярозаўскага раёнаў і г. Брэста. Першынство праводзілася сярод юнакоў і дзяўчат у трох узроставых групах — 2012, 2013, 2014 гадоў нараджэння і маладзей. У праграму першынства ўваходзілі спаборніцтвы па скачках у даўжыню, кідку набіванага мяча з-за галавы дзвюма рукамі і бегу на кароткую і доўгую дыстанцыі. У кожнай з дысцыплін былі вызначаны прызёры і пераможцы, галоўным жа дасягненнем з’яўлялася перамога ў мнагабор’і, дзе ўлічваліся вынікі па ўсіх прадстаўленых вышэй відах праграмы. Па выніках спабор
Навагодняя акцыя «Нашы дзеці» завітала ў дом сямейнага тыпу Ірыны Карачун

Навагодняя акцыя «Нашы дзеці» завітала ў дом сямейнага тыпу Ірыны Карачун

У акцыі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, прадстаўнікі льнозавода, ДРБУ-140, аўтапарка № 11. Дзетак радавалі сваім майстэрствам — фокуснік, загадкамі, хараводамі і песнямі — Дзядуля Мароз разам са Снягурачкай. Малыя ж расказвалі вершы навогоднім чараўнікам і гасцям, у адказ атрымлівалі салодкія прызы. А яшчэ атрымалі ад ільнозавода экран з праектарам, ад аўтапарка № 11 — стол для гульні ў тэніс, ДРБУ — грашовы сертыфікат. Падарункам радаваліся дзеткі, а яшчэ больш — дарослыя за тое, што змаглі падарыць хлопчыкам і дзяўчынкам добрую казку, у якой мары збываюцца і ёсць толькі дабрыня і шчасце. Віктар Ільюшчанка
Александр Лукашенко не исключает интерес американцев к покупке акций «Северного потока»

Александр Лукашенко не исключает интерес американцев к покупке акций «Северного потока»

Президент Беларуси Александр Лукашенко не исключает интерес американцев к покупке акций "Северного потока". Об этом глава государства заявил в информационном эфире телеканала "Беларусь 1", сообщает БЕЛТА. "Европа никуда не денется: сейчас идет борьба за ресурсы, а тут ресурсы просто так отдают. И поговаривают о том, что американцы готовы участвовать в покупке акций - кто бы мог подумать - "Северного потока". Я слышал, так говорят. Не исключено. Ради бога, пусть покупают", - сказал Александр Лукашенко. Как сообщалось, на полях саммита ЕАЭС в Ленинградской области глава белорусского государства со ссылкой на Президента России Владимира Путина заявил о готовности России поставлять в Германию газ. "Вы почитайте, что говорит, я так считаю, будущий канцлер ФРГ: "Мы не дети. Мы знае
Дыялогавыя пляцоўкі  ў прыярытэце

Дыялогавыя пляцоўкі ў прыярытэце

На мінулым тыдні на базе Палаца культуры адбыўся Адзіны дзень інфармавання «Беларусь — краіна міру і згоды». Перад работнікамі ўстаноў культуры і сацыяльнай сферы раёна выступілі прадстаўнікі вертыкалі ўлады, ідэалагічнай работы, дэпутацкага корпуса. Ключавыя тэмы сустрэчы — падтрыманне міру на беларускай зямлі, стабільнасць і адзінства грамадства, умацаванне суверэнітэту, узаемаразуменне і падтрымка адно аднаго, электаральная кампанія, выбары Кіраўніка дзяржавы. «Мы беларусы — мірныя людзі…» — радкамі з Гімна Рэспублікі Беларусь распачала сваё выступленне начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гаманчук, якая асобна падкрэсліла важнасць і значнасць гэтых паняццяў. — Гледзячы на тое, што адбываецца ля нашых меж і ў свеце ў цэлым, наша з
Юрый Наркевіч з рабочай паездкай наведаў регіён

Юрый Наркевіч з рабочай паездкай наведаў регіён

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлю і будаўніцтве Юрый Наркевіч на гэтым тыдні працаваў у Пружанскім раёне. Спачатку дэпутат правёў асабісты прыём у Навазасімавіцкім сельвыканкаме. Разам з Юрыем Наркевічам у прыёме прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыня сельвыканкама Ірына Казакевіч, памочнік дэпутата, старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Зубко. На прыём да дэпутата прыйшло тры чалавекі. Пытанні, якія задавалі Юрыю Іосіфавічу наведвальнікі, тычыліся правілаў выплаты ваеннай пенсіі, добраўпарадкавання тэрыторыі, прыватызацыі жылля, стварэння мурала на фасадзе аднаго з дамоў у вёсцы Новыя Засімавічы. На нека
Праграма святочных мерапрыемстваў у Пружанах

Праграма святочных мерапрыемстваў у Пружанах

1 студзеня 2025 года— 1.30—5.00 — музычна-забаўляльная праграма «Здравствуй, Новый год!» (на пляцоўцы каля Воднага палаца),— 20.00—23.00 — навагодняе свята «Сустракаемся каля Галоўнай ёлкі!» (цэнтральная плошча);5 студзеня 2025 года— 17.00 — шоу-праграма кавер-групы «Брэнд Бэнд» (вялікая зала Палаца культуры),— 22.00—1.00 — навагодняя дыскатэка «У рытме 90-х» (дысказала Палаца культуры);9 студзеня 2025 года— 16.00—19.00 — баль-маскарад для людзей «залатога» ўзросту «Шчаслівага Новага года і Калядаў!» (дысказала Палаца культуры).
Каб новы год прыносіў толькі даход

Каб новы год прыносіў толькі даход

Чаго мы чакаем ад Новага года? Канечне, здзяйснення жаданняў. А іх у кожнага з нас хоць адбаўляй, маленькіх і вялікіх. Заўсёды ў чаканні лепшага ў надыходзячым годзе і нашы сельскія працаўнікі. Здаецца, прырода паснула, адпачывае, так было і так будзе заўжды. Усё ў гэтым свеце хоць які час павінна знаходзіцца ў стане спакою, набірацца сіл. Толькі нашым земляробам, нават калі рукі адпачываюць, усё роўна даводзіцца працаваць галавой. На вуліцы зіма, хоць, на жаль, і бясснежная, а наш мужык-беларус ужо плануе будучую сяўбу, а як жа там усходы падымуцца ці парадуе цэнтнерамі будучы ўраджай? І нічога не парадзіш, інакш нельга, калі душой прыкіпеў да роднай зямлі, хочаш быць на ёй гаспадаром, а не праезджым госцем. На такіх вось шчырых працаўніках і па сённяшні дзень трымаецца сельская г
Ад усёй душы і шчырага сэрца

Ад усёй душы і шчырага сэрца

Старт дабрачыннай акцыі «Ад шчырага сэрца» быў дадзены ў Пружанах напярэдадні навагодніх свят. І ўсё гэта ўмоўна. Шчырае сэрца і добрыя адносіны да людзей сталага ўзросту павінны быць заўсёды. Яны гэтага заслужылі. У свой час нашы мамы і таты, бабулі і дзядулі будавалі дамы, пракладвалі дарогі, мацавалі інфраструктуру, закладвалі падмурак цяперашняга жыцця. І ў іх добра атрымалася. Дзякуй ім за гэта. Зараз мы павінны іх падтрымліваць, радаваць, шанаваць. Прыкладна з такімі добрымі словамі падчас адкрыцця акцыі звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Усе словы Руслана Васільевіча былі прасякнуты дабрынёй, спагадай, удзячнасцю за цяжкую, гераічную працу. Лепшыя з лепшых валанцёры сталага ўзросту, а гэта Ніна Аляксандраўна Чычыкайла, Раіса Іванаўна Сураўцава, Лю
Жыцця без праблем не бывае

Жыцця без праблем не бывае

Адзіны дзень прыёму дэпутатамі прайшоў на Пружаншчыне на мінулым тыдні. Прыняць, выслухаць і прапанаваць рэальныя варыянты рашэння праблемных пытанняў. У нашай краіне дапамога людзям — гэта святое, каб яны не адчувалі сябе пакінутымі сам-насам з бядой, былі ўсебакова абароненымі, жылі спакойна і камфортна. Таму ніводная праблема падчас сустрэч насельніцтва раёна з членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандрам Пішчом, дэпутатамі Брэсцкага абласнога і Пружанскага раённага Саветаў дэпутатаў не была пакінута без увагі. Усяго паступіла больш за трыццаць зваротаў, звязаных з рамонтам дарожнага пакрыцця, жылых дамоў, добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый, якасцю паслуг, якія даюцца камунал
Футбольны турнір памяці Івана Казарэза

Футбольны турнір памяці Івана Казарэза

На мінулых выхадных у спартыўнай зале Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшлі штогадовыя міжраённыя спаборніцтвы па міні-футболе памяці Івана Казарэза, удзел у якіх прынялі чатыры каманды — з Пружан, Бярозы, Івацэвіч і г.п. Ружаны. Арганізатарамі мерапрыемства выступіў РФСК «Мухавец». У момант адкрыцця турніру слова было дадзена старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Кудраўцу, які адзначыў вялізны ўклад Івана Сяргеевіча ў развіццё Пружанскага раёна і падзяліўся сваімі цёплымі ўспамінамі пра гэтага цудоўнага чалавека. Самі ж спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, а гэта азначала, што кожнай камандзе трэба было згуляць па адным разе з усімі прадстаўленымі на турніры калектывамі. У матчы адкрыцця сышліся каманды з Івацэвіч і Бярозы. Гульня трымала гледачоў у напруж
Яшчэ адна ўзнагарода нашых медыкаў

Яшчэ адна ўзнагарода нашых медыкаў

На мінулым тыдні прайшоў восьмы з’езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, у рабоце якога прыняў удзел міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. У з’ездзе прынялі ўдзел прадстаўнікі медыцынскай галіны і нашага раёна — галоўны ўрач Пружанскай ЦРБ Юрый Юзько і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ірына Шэйка. Першым на парадку дня з’езда стаяла пытанне аб падвядзенні вынікаў працы БПРАЗ з лютага 2020 года па снежань 2024-га. Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла падкрэсліў, што мінулыя пяць гадоў і для краіны, і для галіновага прафсаюза былі інтэнсіўныя з пункту гледжання работы ў калектывах, і атрымалі высокую адзнаку. Па выніках 2024 года лепшыя работнікі сферы былі адзначаны ганаровымі граматамі і нагруднымі знакамі. А