Ветэраны фізкультуры і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН зноў даказалі, што ўзрост спорту не перашкода
На мінулым тыдні ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе № 1 г. Пружаны праходзіла раённая спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры, спорту і турызму сумесна з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сёлета спартыўнае спаборніцтва, арганізатарам якога выступіў РФСК «Мухавец», было прымеркавана да 85-годдзя ўтварэння Пружанскага раёна, што зрабіла дадзеную падзею яшчэ больш значнай.
Мерапрыемства пачалося з прывітальнай прамовы дырэктара РФСК «Мухавец» Вікторыі Шаманавай, намесніка дырэктара ТЦСАН Наталлі Чарэшка і старшыні раённага Савета ветэранаў фізічнай культуры і спорту Васіля Зуя. Асаблівая ўвага прысутных была нададзена Галіне Канстанцінаўне Немцавай, якой у гэтым годзе павінна



