Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 25.11.2024

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан

Актуально, Год качества, Новости, Президент, Профессия, Фотофакт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Асноўная ўвага ў час візіту будзе ўдзелена далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з акцэнтам на практычныя крокі па развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. У Ісламабадзе Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам. Сустрэча пройдзе ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і абмяркуюць сумесны план дзеянняў на перспектыву. Асобная ўвага будзе ўдзелена тэме рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, узаемадзеянню ў інтэграцыйных аб'яднаннях і сумеснай рабоце на міжнародных пляцоўках. Па выніках п
Выпускае яйкі з селенам і асвойвае новыя накірункі развіцця Аранчыцкая птушкафабрыка

Выпускае яйкі з селенам і асвойвае новыя накірункі развіцця Аранчыцкая птушкафабрыка

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия
Чалавек — для любога прадпрыемства галоўны фактар у дасягненні рэзультату. Менавіта так і разважаюць у ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка». І ў правільным накірунку мысляць. Усё, што ні зроблена ў гэтым свеце, створана рукамі чалавека, працавітага і адказнага, сумленнага. Наўрад ці наступіць час, калі людзей поўнасцю заменіць тэхніка. У любым выпадку спатрэбіцца ён, шчыры працаўнік, які будзе хварэць душой за свой участак работы, перажываць, калі штосьці не атрымліваецца, прыдумваць нешта перспектыўнае, каб падняць прэстыж роднага прадпрыемства. І мы нядаўна пазнаёміліся з такой жанчынай — гэта інжынер па якасці з птушкафабрыкі Тамара Хільковіч. Інжынер па якасці Тамара Хільковіч у прадукцыі птушкафабрыкі не сумняваецца. Знешне звычайны чалавек. Але ж галоўнае ў Тамары Іосіфаўне — неп
Новы праваслаўны крыж устанавілі і ўрачыста асвяцілі ў Чапялях

Новы праваслаўны крыж устанавілі і ўрачыста асвяцілі ў Чапялях

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости, Тварам да веры, Фотофакт
Перад Вялікаднем чапялёўскія жанчыны вырашылі прывесці ў належны выгляд крыж на ўскрайку вёскі. Ды толькі аказалася, што адной афарбоўкай справу не вырашыць: драўляны крыж, высечаны мясцовымі майстрамі-ўмельцамі, прастаяў больш за два дзясяткі гадоў і патрабаваў сур‘ёзнага аднаўлення. — «Лепш новы зрабіць», — паступіла прапанова, з якой пагадзіліся ўсе вяскоўцы. У ініцыятыўную групу ўвайшлі сем‘і, якія жывуць побач з нашай вясковай святыняй. Убаку не засталіся і іншыя жыхары Чапялёў, і так званыя дачнікі, якія з‘язджаюцца сюды ў летні сезон. Перш-наперш заняліся добраўпарадкаваннем: высеклі кустоўе, прыбралі сухое галлё, прывезлі пяску, каб выраўнаваць участак. Адначасова адрамантавалі помнік, які ўстанавілі ў Славу Божую на Ражство Хрыстова 2000 года браты Мікулікі, і лавачку нову
З экскурсіяй наведалі Пружанскую ПМК-21 будучыя выпускнікі СШ № 5

З экскурсіяй наведалі Пружанскую ПМК-21 будучыя выпускнікі СШ № 5

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Навучэнцы 11 «Б» класа сярэдняй школы № 5 разам з класным кіраўніком Аленай Бартош пабывалі на экскурсіі ў ПМК–21. Падчас мерапрыемства работнікі перасоўнай механізаванай калоны паказалі вучням выпускнога класа, як ідзе работа ў розных цэхах, расказалі і прадэманстравалі, як атрымліваецца сталярная і металічная прадукцыя, якая ў далейшым выкарыстоўваецца непасрэдна пры работах, а таксама пазнаёміліся з транспартнай тэхнікай прадпрыемства. Будучыя выпускнікі навучальнай установы задавалі розныя пытанні, якія датычыліся будаўнічых работ ПМК-21, і атрымлівалі разгорнутыя адказы. Сустрэча атрымалася плённай, вучні школы засталіся задаволены арганізацыяй мерапрыемства і інфармацыяй, якую пачулі ад спецыялістаў. Работнікі прадпрыемства пагутарылі з зацікаўленымі ў прафарыентацыйным вы