Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 12.11.2024

Хто вінаваты і што рабіць. Сціслая, але вострая прамова Лукашэнкі на саміце па клімаце ў Баку

Хто вінаваты і што рабіць. Сціслая, але вострая прамова Лукашэнкі на саміце па клімаце ў Баку

Актуально, Новости, Президент
Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату ў Баку Паважаныя сябры! Тут вельмі шмат гаварылі пра тое, хто колькі зрабіў па паляпшэнні клімату. Але я параўноўваю апошні перыяд пасля папярэдняга нашага саміту. Стала толькі горш. Вайна на Блізкім Усходзе, вайна ва Украіне, вайна ў паўднёвым Емене. Усяго больш за 50 канфліктаў у свеце, якія жорстка ўплываюць на клімат на нашай планеце. Дык што, стала лепш? Хто стаў плаціць за выкіды? Дастаткова сказаць, што сёння (тыя. - Заўвага БЕЛТА), якія раней выказалі такую заклапочанасць паляпшэннем клімату, адсутнічаюць на гэтай канферэнцыі. Больш таго - сабатуюць. Ці тое яшчэ будзе пасля (праведзеных. - Заўвага БЕЛТА) прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах Амерыкі
У Пружанах урачыста закрылі трэці працоўны семестр і ўзнагародзілі лепшых (+многа фота)

У Пружанах урачыста закрылі трэці працоўны семестр і ўзнагародзілі лепшых (+многа фота)

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Профессия, Сельское хозяйство
Мы — свежы вецер, агонь крылаты… Так пачыналася песня кампазітара Аляксандры Пахмутавай на словы Мікалая Дабранравава пра будаўнічыя атрады, якія ехалі асвойваць цалінныя і абложныя землі ў далёкім Казахстане. Рамантыка тых дзён — ці страцілася яна сёння? Зразумела, студэнцкія атрады, якія дзейнічаюць зараз у Пружанскім раёне, не ездзілі на будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі, не пакаралі цаліну альбо сібірскія рэкі. Але іх работа таксама запатрабаваная. Няхай не прыносіць яна яшчэ вялікага прыбытку, але справа ў тым, што хлопцы і дзяўчаты падчас летніх канікулаў працуюць, а не бадзяюцца незанятымі. Яны ўжо пачалі зарабляць свае першыя грошы, ведаюць ім цану. Вось з гэтымі маладымі людзьмі мы і сустрэліся ў гарадскім Палацы культуры падчас мерапрыемства, якое стала вынікам трэц
Адборачны тур Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна» пройдзе ў Пружанах 13 лістапада

Адборачны тур Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна» пройдзе ў Пружанах 13 лістапада

Актуально, Культура, Новости
Ён адбудзецца заўтра, у сераду, 13 лістапада, у Пружанскім гарадскім Палацы культуры. Прыняць удзел у адборачным туры конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» запрашаюць маладых вакалістаў. Праслухоўванне пачнецца заўтра ў 15.00 гадзін. Даведкі і папярэдні запіс па тэлефонах: 8 (01632) 2-12-97 і 8(01632) 2-14-19.
Мітынг у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі ў Пружанах

Мітынг у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі правялі ў Пружанах

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально
У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які мала дзе адзначаецца, але ў Рэспубліцы Беларусь гэтае свята з’яўляецца дзяржаўным, на плошчы каля помніка У.І. Леніну сабраліся ўсе, каму неабыякавая наша гісторыя. Так, мінулі тыя часы, калі ў дзень 7 лістапада гарады шумелі ад дэманстрацый, па вуліцах ішлі калоны працоўных і жыхароў. Гаварылася шмат палымяных слоў, рапартавалі пра дасягненні. Гэты дзень не толькі адзначаўся чырвоным колерам у календары, але быў сапраўдным святам перамогі Вялікага Кастрычніка. Усё менш прыходзіць на гэтае свята людзей. Ды і тыя — сталага ўзросту. Але дзякуй і ім, што не забываюць нашы гістарычныя вехі, не здраджваюць ім. З віншавальнымі словамі да прысутных звярнулася першы сакратар райкама Кампартыі Беларусі Таццяна Вярэха. Яна пажадала моцнага здароўя,
У Пружанскім раёне 11 лістапада згарэў трактар

У Пружанскім раёне 11 лістапада згарэў трактар

Актуально, Новости, Происшествия
Паведамленне пра загаранне трактара на полі паблізу вёскі Навасёлкі Пружанскага раёна паступіла ў Пружанскі РАНС 11 лістапада ў 16.46 гадзін. У выніку пажару трактар знішчаны, пашкоджана навясное абсталяванне. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца. Інфармацыя і фота Пружанскага РАНС