Якой Лукашэнка бачыць Віцебскую вобласць і каму трэба быць удзячным за мір у Беларусі? Галоўнае з паездкі Прэзідэнта ў Полацк
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада наведаў абласны фестываль "Дажынкі" ў Полацку. Кіраўнік дзяржавы, як ён прызнаваўся ўжо не раз, прыязджае на гэта свята, каб падзякаваць аграрыям за іх нялёгкую працу. А яшчэ гэта падстава не толькі ўзнагародзіць лепшых з лепшых, успомніць, з якімі праблемамі сутыкаліся жыхары таго ці іншага рэгіёна і як пераадольвалі ўсе цяжкасці, але і абазначыць пытанні стратэгічнага характару на перспектыву. Пра ўсё гэта Аляксандр Лукашэнка гаварыў і ў Полацку.
Пра будучыню Віцебскай вобласці
Нягледзячы на ўрачыстасці, свой візіт у Полацк кіраўнік дзяржавы пачаў зусім не са святочнага і тым больш не з пустога пытання. Прэзідэнт найперш пацікавіўся ў чыноўнікаў, і перш за ўсё ў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, якія ў іх планы па раз


