Майстрыха-самавучка Ала Жукоўская з Клепачоў: у рукадзеллі — творчасць, аддушына і глыбокі сэнс
З Алай Жукоўскай мы пазнаёміліся ў аг. Клепачы на яе працоўным месцы ў мясцовай амбулаторыі, дзе яна працуе фельчарам амаль 35 гадоў. Шчырая, адкрытая, з неверагоднай усмешкай, размова з якой атрымалася доўгай і цікавай.
Працягнулася знаёмства з майстрыхай у яе дома. Ала Уладзіміраўна бярэцца за любую справу лёгка і нязмушана. Звычайная вышыўка крыжыкам у яе руках ператвараецца ў сапраўдны шэдэўр, якіх раней мы і не бачылі. А ўсё пачалося каля 15 гадоў таму з выставы вырабаў рамеснікаў у мясцовым Доме культуры. Яе так захапілі работы вышывальшчыц, што яна тут жа вырашыла паспрабаваць — і ў яе ўсё атрымалася. І не проста атрымалася, а пераўзышло ўсе чаканні.
— Спачатку гэта былі простыя карціны: вочы, пейзажы, кветкі. Але, калі я зразумела, што магу больш і лепей, спыніцца было н













