Старшыня Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Дзяніс Цямчык пра дзейнасць і планы
Старшыня Маладзёжнага парламента пры Пружанскім раённым Савеце дэпутатаў, дырэктар Шчарчоўскай СШ Дзяніс Цямчык увайшоў у склад Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Ён таксама абраны на пасаду старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі.
На днях мы сустрэліся з Дзянісам Цямчыкам і задалі некалькі пытанняў маладому парламентарыю.
— Дзяніс Уладзіміравіч, падзяліцеся абставінамі выбрання Вас старшынёй камісіі па пытаннях навукі і адукацыі Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
— Адбылося гэта на першым пасяджэнні Маладзёжнага парламента трэцяга склікання, у якім прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Я ўнёс сваю кандыдатуру на абранне старшынёй пастаяннай


