ААТ «Жураўлінае»: асноўны фактар развіцця сельскай гаспадаркі — працавітыя людзі
Сёння, 17 лістапада, адзначаецца ці не самае важнае прафесійнае свята ў нашай краіне — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Жыццё нам даецца толькі адзін раз. Ці добра гэта, ці дрэнна — адна справа. А вось пражыць яго, як падаецца, трэба годна, у любых абставінах заставацца чалавекам, шчырым працаўніком, не згінаць спіну ні перад якімі цяжкасцямі. І вось тут некаторыя пасуюць, бо хочуць адразу ўсяго і многа, у тым ліку і грошай поўныя кішэні. Толькі сельскія працаўнікі не здаюцца, яны з дня ў дзень выходзяць на цяжкую ад веку працу, сумленна яе выконваюць, бо інакш нельга. І не бегаюць з месца на месца, бо прыкіпелі душой да роднай зямлі, не патрабуюць завоблачнага, толькі каб шанавалі, бачылі ў кожным чалавека. Дык што ж прымуш



