Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка першая
Актуально, Вёсачка родная мая, Гісторыя з фатаграфіяй, Наша з табой Беларусь, Тварам да веры, Фотофакт
Вы жадаеце даведацца, калі з’явіўся храм у вёсцы Засімавічы? Гэта проста: зазірніце ў «Вікіпедыю» ці адкрыйце любы сайт, прысвечаны царкоўнай гісторыі. Усе яны ўпэўнена называюць дату пабудовы царквы, асвячонай у памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца, — 1811 год. Гэта ж дата — на шыльдачцы, якая сведчыць, што храм з’яўляецца помнікам гісторыі і ахоўваецца дзяржавай.
Не будзем падвяргаць сумненню гэтыя звесткі, тым больш што яны пацвярджаюцца і дадзенымі Гродзенскага праваслаўнага царкоўнага календара, выдадзенага ў 1899 годзе. Адкрыем яго старонкі і мы. «Царква мураваная, з драўлянаю званіцай, у драўлянай агароджы, збудавана ў 1811 годзе памешчыкам Яльцом. Адстаіць ад Пружан у 6 вярстах. Прыхаджан пры ёй: 1482 мужчынскага полу і 1505 жаночага, а ўсяго 2987, — у сямі паселішчах: Зосімавіч

