Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 23.11.2024

Паэтычны зборнік «Чыстая музыка неба» з вершамі землякоў прэзентавалі ў Пружанах (+многа фота)

Паэтычны зборнік «Чыстая музыка неба» з вершамі землякоў прэзентавалі ў Пружанах (+многа фота)

Актуально, Год качества, Год малой Радзімы, Культура, Наша з табой Беларусь
Назвай новага зборніка вершаў паэтаў Брэстчыны «Чыстая музыка неба», які выпусціў у свет выдавецкі дом «Звязда», стаў радок з твора аднаго з яго аўтараў — Міколы Антаноўскага. Напэўна, менавіта гэтая метафара найбольш яскрава, на думку рэдактараў, падкрэсліла не проста любоў аўтараў зборніка да роднай зямлі, але і імкненне з дапамогай паэтычнага слова прымусіць чытача да роздуму пра сэнс жыцця, сваё месца на зямлі. І, пэўна, на свеце так трэба,Каб марамі вечна быліІ чыстая музыка неба,І светлая песня зямлі… Прэзентацыя зборніка сабрала ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аматараў паэзіі, людзей, нераўнадушных да мастацкага слова, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, а таксама навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа. З пружанскімі чытачамі сустрэліся адзін з аўтараў зборн
Запрашаем да ўдзелу ў шахматна-шашачным турніры памяці Чавусава на прызы «Раённых будняў»!

Запрашаем да ўдзелу ў шахматна-шашачным турніры памяці Чавусава на прызы «Раённых будняў»!

Актуально, Афиша, Новости, Подписка, Спорт
З 25 лістапада па 20 снежня будзе праводзіцца шахматна-шашачны турнір памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні», прымеркаваны да святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна і да такога ж юбілею нашага выдання. У спаборніцтвах могуць прыняць удзел усе жадаючыя (дарослыя і дзеці). Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны граматамі і падпіскай на газету: І месца — падпіска на паўгоддзе,ІІ месца — падпіска на квартал,ІІІ месца — падпіска на месяц. Турнір будзе праводзіцца ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, пачатак баталій 25 лістапада ў 18.00 гадзін.
У Пружанскім райвыканкаме правялі Адзіны дзень інфармавання на тэму маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі

У Пружанскім райвыканкаме правялі Адзіны дзень інфармавання на тэму маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі

Актуально, Выборы-2025, Новости, Президент
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у райвыканкаме. На яго запрасілі супрацоўнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне, дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый па Пружанскім раёне» і Пружанскай архітэктуры. У рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Гаманчук. Перад тым як прадаставіць слова Міхаілу Грышкевічу, Таццяна Гаманчук азнаёміла прысутных з тэмай адзінага дня інфармавання: «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучае залежыць ад нас». Яна зрабіла акцэнт на тым, чаго наша краіна дабілася за трыццаць гадоў, які скачок адбыўся ў галіне эканомікі, індустрыялізацыі, развіцця прамысловасці, сельскай гаспадарк