Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 19.11.2024

Працаўнікоў аграрнага комплексу віншавалі і ўзнагароджвалі ў Пружанах (+многа фота і відэа)

Працаўнікоў аграрнага комплексу віншавалі і ўзнагароджвалі ў Пружанах (+многа фота і відэа)

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
У мінулую суботу ў Палацы культуры гучалі цудоўныя мілагучныя песні, выконваліся неверагодна прыгожыя танцы, гучалі дружныя апладысменты. Так на Пружаншчыне адзначалі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Чым славіцца Беларусь? Неабсяжнымі лясамі, чыстым паветрам, шматлікімі сінімі азёрамі, бусламі, якія лунаюць у небе, пяшчотнымі васількамі, бяскрайнімі палеткамі. І, канечне, людзьмі, гасціннымі, шчодрымі, душэўнымі і працавітымі. Не выключэнне і Пружаншчына. Толькі ў сельскай гаспадарцы колькі такіх працуе! А яшчэ не забываем і пра перапрацоўчую прамысловасць, дзе шчыруюць таксама адданыя сваёй справе людзі. Дык чаму ж і не ўсла
Як змагацца з гора-бацькамі абмяркоўвалі на пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

Як змагацца з гора-бацькамі абмяркоўвалі на пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

Актуально, Наша з табой Беларусь, Официально
Пытанні, якія разглядаліся на чарговым пасяджэнні райвыканкама, некаму могуць падацца другаснымі, малаважнымі. Але, як сказаў у сваім уступным слове старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, няма другасных пытанняў, асабліва калі яны тычацца сацыяльнага сіроцтва, дзяцей-сірот пры жывых біялагічных бацьках. Пытане «Аб сістэме ўзаемадзеяння дзяржаўных і грамадскіх структур па сацыяльнай падтрымцы сям’і і дзіцяці, якое аказалася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва» было агучана першым. З дакладам выступіў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Момлік. Да абароны дзяцей падключылася дзяржава. Для гэтага былі выдадзены прававыя акты, такія як Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года № 73-3 «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот
Лукашэнка: УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады

Лукашэнка: УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады

Актуально, Новости, Президент
Усебеларускі народны сход нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен стаяць над іншымі органамі ўлады. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства адзначыў, што гэта пасяджэнне Прэзідыума першае, і таму ў самым пачатку абазначыў ключавыя прыярытэты ў рабоце УНС - вышэйшага канстытуцыйнага прадстаўнічага органа народаўладдзя. "Я павінен сказаць тое, што мяне вельмі непакоіць у частцы Усебеларускага народнага сходу. Я вырашыў правесці сёння пасяджэнне Прэзідыума ў шырокім складзе, паколькі нам трэба вырашыць галоўнае пытанне (можа, нават не вырашыць, яно вырашана ў Канстытуцыі): мы ўсе павінны разумець, што У
Указам Прэзідэнта скарэкціраваны правілы палявання: дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь

Указам Прэзідэнта скарэкціраваны правілы палявання: дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ нумар 420, якім карэкціруюцца правілы палявання і правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі, зацверджаныя ўказам ад 21 сакавіка 2018 года нумар 112. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме, які дае магчымасць кантралюема рэгуляваць іх колькасць, на падставе распрацаваных Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі планаў кіравання папуляцыямі. Такое рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёл значна ўзрасла і мае патрэбу ў рэгуляванні. Акрамя таго, Міністэрству лясной гаспадаркі прадастаўлены паўнамоцтвы на вызначэнне пераліку патронаў (калібраў) наразной паляўнічай зброі, дазволеных для здабычы паляўнічых жывёл у залежнасці ад віду