Понедельник, 9 декабря 2024

Паведамленне аб утварэнні Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

193

Сёння адбылося першае пасяджэнне Пружанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Абраны старшыня камісіі, яго намеснік і сакратар, зацверджаны план работы і ўстаноўлена дзяжурства членаў камісіі для прыёму выбаршчыкаў.

У склад раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта ўвайшлі 11 чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў і грамадзяне, якія падавалі заявы.

Камісія будзе працаваць па адрасе: горад Пружаны, вуліца Рыгора Шырмы, 17, кабінет 422.

График работы:

— у буднія дні — з 10 да 19 гадзін (перапынак — з 14 да 15 гадзін);

— у суботу — з 10 да 14 гадзін, а напярэдадні дня выбараў — з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін);

— 7, 8, 10 лістапада — выхадны;

— 9 лістапада — з 10 да 14 гадзін;

— 16 лістапада — з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін).