Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 24.11.2024

85 фактаў з жыцця раёна. 1950-ы

85 фактаў з жыцця раёна. 1950-ы

85 фактов из жизни района, Актуально, Гісторыя з фатаграфіяй, Наша з табой Беларусь
15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх. Першая пасляваенная пяцігодка прынесла адчувальныя вынікі ў развіцці народнай гаспадаркі Пружаншчыны. Усё-такі беларусы больш любяць працаваць, будаваць і ствараць, чым ваяваць. 1950 год: 6 факт. Амаль поўнасцю адноўлены сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна, значная частка якіх у ваенныя часы прыйшла ў заняпад. І гэта адбілася на паляпшэнні ўраджайнасці. У 1950 годзе быў дасягнуты чарговы рэкорд — 14 цэнтнераў з гектара збожжа, а ў некаторых калгасах і таго больш. У прыватнасці, лідарамі сталі калгасы — імя Кірава (15 ц/га), імя Леніна (16 ц/га), імя Жданава (17 ц/га). 7
Карэспандэнты выехалі на месца звалкі непадалёк ад Сланімцоў і паглядзелі, ці прыбрана смецце

Карэспандэнты выехалі на месца звалкі непадалёк ад Сланімцоў і паглядзелі, ці прыбрана смецце

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Экология
Зусім нядаўна мы бралі інтэрв’ю наконт сітуацыі са звалкамі ў Пружанскім раёне ў начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгі Дрозд. На гэты раз вырашылі сумесна выехаць на адно з такіх праблемных месцаў, дзе часцяком выяўляецца выкінутае фізічнымі асобамі смецце і паглядзець, якая карціна там зараз. Варта адзначыць, што абраным месцам стаў участак, які належыць ААТ «Пружанскае» і знаходзіцца непадалёк ад в. Сланімцы. Побач праходзіць гравійная дарога, якая злучае горад і вёску. Месца было абрана невыпадкова. У першай палове лістапада раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо выяўляла тут немалую колькасць бытавога смецця і накіроўвала землекарыстальніку інфармацыйны ліст аб яго ліквідацыі, на што ААТ «Пружанскае» адразу ад
Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Актуально, Год качества, Калонка галоўнага рэдактара, Культура, Музеи Пружанщины, Новости, Ружанские мотивы, Туризм
Якая наша гасціннасць? Ці ўсё зрабілі, каб прыняць гасцей, знайсці, што паказаць, пачаставаць прысмакамі, арганізаваць добры начлег? Гэтыя і іншыя пытанні агучваліся падчас пасяджэння райвыканкама. Спачатку заслухалі падрабязны даклад галоўнага спецыяліста райвыканкама па спорце і турызме Вольгі Клімук, якая паведаміла, як рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021—2025 гады ў Пружанскім раёне. Вольга Яўгеньеўна адзначыла, што мэтавыя паказчыкі дзярж-праграмы на Пружаншчыне выконваюцца. Вызначыла станоўчую работу па забеспячэнні росту экспарту турыстычных паслуг у 2024 годзе ў ААТ «Санаторый «Ружанскі», гасцініцы «Мухавец» КУВП «Камунальнік», Пружанскім лясгасе, грамадска-культурным комплексе «Мікалаеўскі» ААТ «Жураўлінае». Затым былі акрэслены неабходныя меры, якія,