Месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку працягваецца на Пружаншчыне. Далучайцеся і вы!
Кожную вясну і восень беларусы наводзяць парадак. Гэтай добрай традыцыі ўжо шмат гадоў, і сваю актуальнасць яна, мабыць, не страціць ніколі. Ды і хто, калі не мы самі, зробім свой раён чыстым і прыгожым?
Якраз з мэтай падтрымання тэрыторый населеных пунктаў у чысціні ў Пружанскім раёне па 14 лістапада праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам «Зробім наш раён яшчэ лепшым разам!»
Як далучыцца да месячніка? Усё проста: пачаць з малога, навесці парадак каля свайго дома, на сваёй вуліцы, на сваім прысядзібным участку.
Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў таксама не застаюцца ўбаку і ладзяць адпаведныя акцыі і суботнікі. Як ніхто іншы ведаюць усё пра навядзенне парадку работнікі КУВП «Камунальнік», якія таксама далучылі





