Чаму Лукашэнка ганарыцца беларусамі, што адпужвае ворагаў і ў чым соль зямлі магілёўскай? Галоўнае з паездкі Прэзідэнта ў Клімавічы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада наведаў абласное свята "Дажынкі" ў горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы, як і абяцаў, пабываў ва ўсіх рэгіёнах, каб нізка пакланіцца працаўнікам вёскі і падзякаваць ім за самаадданую працу. У кожнай вобласці Аляксандр Лукашэнка не толькі прыкмячаў яе аграрныя асаблівасці і акрэсліў задачы на перспектыву, але і гаварыў аб галоўным - аб тым, што хвалюе кожнага жыхара рэгіёна, а часта - і ўсёй краіны. Так адбылося і ў роднай для Прэзідэнта Магілёўскай вобласці. Падрабязнасці - у матэрыяле БЕЛТА.
Як і ў час папярэдніх "Дажынак", у Клімавічах Аляксандр Лукашэнка пачаў размову зусім не са святочных тэм. Яно і зразумела: калі б не цяжкая, упартая праца ў палях, то і свята ў аграрыяў такога не было б.
Аб пустуючых




