Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 15.11.2024

Ураджэнец Пружанскага раёна Ілья Касюк выратаваў жыццё чатырохгадоваму хлопчыку ў Брэсце

Ураджэнец Пружанскага раёна Ілья Касюк выратаваў жыццё чатырохгадоваму хлопчыку ў Брэсце

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь
Герой, які выратаваў чатырохгадовае дзіця, падзяліўся падрабязнасцямі ў інтэрв’ю «ВоенТВ» . Усё адбылося днём 13 лістапада. Знаходзячыся ў аўтамабілі каля свайго дома, Ілья Касюк пачуў дзіцячы крык. Ён убачыў хлопчыка, які павіс на ўзроўні трэцяга паверха, трымаючыся адной рукой за вяроўку для бялізны. Дзейнічаў артылерыст хутка: зняў куртку і падрыхтаваўся лавіць малога. Хлопчык не ўтрымаўся і зваліўся ўніз, на шчасце, у рукі ваеннаслужачага. Ён перадаў хлопчыка брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і пасля гэтага паехаў у сваю вайсковую часць. 22-гадовы Ілья Касюк родам з Пружанскага раёна, вырас у сям’і ваеннаслужачага. Малады чалавек прайшоў тэрміновую службу, пасля чаго прыняў рашэнне праходзіць службу па кантракце.
Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости, Тварам да веры
Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў аўторак у храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Засімавічы. Узначаліў літургію архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, якому саслужылі прадстаўнікі духавенства Жабінкаўскага, Пружанскага раёнаў і Брэста. Прагучалі цудоўныя песнапенні ў выкананні хору засімавіцкага храма. Падчас богаслужэння маліліся аб аднаўленні міру, адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў архіепіскап Іаан. Ён жа акрапіў святой вадой царкву і пахаванні на яе тэрыторыі. Таксама ўручыў царкоўныя граматы 26 прыхаджанам, якія папрацавалі на карысць храма і Брэсцкай епархіі. Уладзіслаў Шпарла
Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты праходзіць прама зараз у Ружанах

Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты праходзіць прама зараз у Ружанах

Актуально, Выборы-2025, Новости, Ружанские мотивы
Жыхары гарадскога пасёлка Пружанскага раёна праяўляюць цікавасць і ставяць свае подпісы. Нагадаем, што збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь працягваецца па 6 снежня. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года. #выборы2025 #выборы_2025
Святочны канцэрт да Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК пройдзе ў Пружанах

Святочны канцэрт да Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК пройдзе ў Пружанах

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Ён адбудзецца заўтра, у суботу, 16 лістапада, у гарадскім Палацы культуры. Пачатак у 11.00 гадзін. Уваход свабодны. Канцэрты пройдуць і ў іншых населеных пунктах раёна. Сачыце за Telegram-каналам, раскажам.
Прокуратура района ведёт надзор за соблюдением трудовых прав работников

Прокуратура района ведёт надзор за соблюдением трудовых прав работников

Актуально, Новости, Профессия
Одним из важных направлений деятельности прокуратуры является надзор за соблюдением трудовых прав работников. Основная работа по защите трудовых прав граждан осуществляется прокуратурой по линии общего надзора за исполнением законодательства, а также при рассмотрении судами трудовых дел и вынесении судами судебных решений. Вопросы соблюдения требований законодательства о труде находятся на постоянном контроле органов прокуратуры. Согласно части 1 статьи 41 Конституции Республики Беларусь гражданам Республики Беларусь гарантируется право на труд как наиболее достойный способ самоутверждения человека, то есть право на выбор профессии, рода занятий и работы в соответствии с призванием, способностями, образованием, профессиональной подготовкой и с учетом общественных потребностей, а также