Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 07.11.2024

Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб памілаванні 31 асуджанага за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці

Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб памілаванні 31 асуджанага за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 31 чалавека, асуджанага за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Памілаваны 2 жанчыны і 29 мужчын. 17 маюць хранічныя захворванні, 3 з'яўляюцца інвалідамі, дзеці ёсць у 27 асуджаных, з іх 7 - шматдзетныя. Асуджаныя вызвалены ад асноўнага пакарання без зняцця судзімасці. Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі. БЕЛТА
Лукашэнка пракаменціраваў вынікі выбараў у ЗША

Лукашэнка пракаменціраваў вынікі выбараў у ЗША

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі пры наведванні III Чэмпіянату па колцы дроў сярод СМІ пракаменціраваў вынікі выбараў у ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Трамп, вядома, гэта моц. Як бы я да яго не адносіўся, ён малайчына. Цяжка было паверыць, што ён зможа выйграць. Стралялі, душылі, пасадзіць хацелі і іншае, але ён як бульдозер прайшоўся. І прайшоўся пасля таго, як ён папрацаваў ужо нібыта няўдала. Нібыта (!) няўдала. Таму гэта яго асабісты подзвіг у імя амерыканскага народа, ён малайчына з гэтага пункту гледжання. Камала... гераічная жанчына, і ёй не трэба плакаць. Я сёння паглядзеў, перажывае: прайграла. Амерыка гатова выбраць чарнаскурага Прэзідэнта, але Амерыка не гатова яшчэ выбраць жанчыну. Амерыка да гэтага не гатова. І яна нос у нос ішла з
Лукашэнка ў час майстар-класа па колцы дроў прэзентаваў беларускую сякеру

Лукашэнка ў час майстар-класа па колцы дроў прэзентаваў беларускую сякеру

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час трэцяга чэмпіянату па колцы дроў сярод журналістаў прэзентаваў сякеру айчыннай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Адразу пасля прыбыцця на спаборніцтвы кіраўнік дзяржавы правёў майстар-клас па колцы дроў. "Каб сячы дровы, трэба выбраць адпаведную сякеру, - расказаў аб сваім падыходзе Аляксандр Лукашэнка. - Выбралі сякеру, глядзім на калодку - вось адна трэшчына, па гэтай трэшчыне трэба сячы. Прырода выбрала, дзе слабей валокны трымаюць, рассячы будзе лягчэй тут. Трэба сячы не спяшаючыся. Вельмі важна глядзець у тую кропку, куды ты хочаш ударыць сякерай". У выніку вялізныя цяжкія калоды літаральна ад некалькіх удараў распадаліся на часткі, здавалася б, без бачных намаганняў. Хоць для гэтага, вядома, патрэбны не толькі гады вопыту
Лукашэнка: мы ўпэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа

Лукашэнка: мы ўпэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб'яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь стала сапраўды перамогай гістарычнай справядлівасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і адстаяць права свабодна жыць на роднай зямлі". "Выбраўшы ў XXI стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем адвечныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцей міру і дружбы народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, нат

Ухілісту ад выплаты аліментаў пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі

Новости, Происшествия
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў. У нашым разуменні, калі стварыў сям’ю, потым з’явіліся дзеці, то будзь сапраўдным мужчынам, абаронцам і дарадчыкам сваім родным. Толькі так разважаюць не ўсе, у тым ліку і грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Мужчыне ў 2017 годзе судом было прызначана выплачваць аліменты ў памеры 33% ад яго заробку або іншага даходу штомесяц на дзвюх дочак да іх паўналецця. Але праз некаторы час гора-бацька ўхіліўся ад іх платы, і больш за тры месяцы на працягу года дзеці ад яго нічога не атрымлівалі. Відаць, вырашыў, што вырастуць самі ці дзяржава дагледзіць і на ногі паставіць. Цяпер ухіліста чакае да двух гадоў пазбаўлення волі..
Калонка галоўнага рэдактара. Разважанні на тэму Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Калонка галоўнага рэдактара. Разважанні на тэму Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара
Сёння адзначаецца 107-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дата не круглая, не юбілейная, але ўсё ж для многіх людзей — гістарычная, яскравая і, нават, настальгічная. Моладзь, хутчэй за ўсё, у сваёй большасці і не раскажа, чаму ж 7 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае свята, калі ёсць дадатковы выхадны, каб адпачыць і не ісці на вучобу, працу. Можна гэты дзень правесці з сям’ёй, арганізаваць культурны адпачынак. Беларусь — адна з нямногіх краін свету, дзе Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Раней, пры Савецкім Саюзе, назва свята ўтрымлівала яшчэ адно слова — «Вялікая». З цягам часу веліч падзеі страцілася, заваёвы рэвалюцыі сталі пераглядацца, ставіцца пад сумненне, многія з іх пачалі ачарняць. Можа, у нейкім сэнсе «ачарніцелі» і маюць крыху рацыі
Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Актуально, Новости, Официально
Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай. Пачуццё гаспадара, адчуванне дачынення да лёсу Айчыны, магчымасць творчасці ў працы выклікалі масавы энтузіязм і самаадданасць, давалі нябачаныя вытворчыя вынікі. Абраўшы курс на пабудову суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, сучасная Беларусь у новых эканамічных рэаліях прадпрымае паслядоўныя крокі, каб забяспечыць мір і стабільнасць у грамадстве, падняць на новы ўзровень прамысловасць і сельскую гаспадарку, прымножыць нацыянальны здабытак. Дзякуючы адзінству і згур