Ад участковага да кіраўніка: былы начальнік райаддзела міліцыі Мікалай Папко пра любімую работу і тое, ці не сумуе на пенсіі
Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Отвечает участковый инспектор милиции, Профессия
Сваё прафесійнае свята ветэраны Міністэрства ўнутраных спраў і ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь адзначылі 10 лістапада. Некалі гэта быў Дзень міліцыі, але з набыццём суверэнітэту ў нашай рэспубліцы ўстаноўлена нацыянальная святочная дата — 4 сакавіка. А былую, якую працягвалі неафіцыйна адзначаць тыя, хто пачаў служыць яшчэ пры Савецкім Саюзе, зрабілі «ветэранскай».
Хто ж такія ветэраны міліцыі? Гэта службоўцы, якія некалькі дзесяцігоддзяў ахоўвалі правапарадак, забяспечвалі спакой грамадства. Больш за тое, на долю цяперашніх «міліцыянераў на заслужаным адпачынку» прыпала нямала выпрабаванняў, асабліва ў першыя гады станаўлення незалежнай Беларусі, калі адбываўся разгул крыміналу. Нярэдка рызыкуючы жыццём, тагачасныя праваахоўнікі, а цяпер ужо ветэраны, сталі надзейнай перашкодай














