Суббота, 12 октября 2024

День: 01.10.2024

Работнікі сельскагаспадарчай галіны ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Работнікі сельскагаспадарчай галіны ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Дзяржаўных узнагарод за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў удастоены работнікі сельскагаспадарчай галіны. Адпаведны ўказ нумар 386 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Ордэна Працоўнай Славы ўдастоена адкрытае акцыянернае таварыства "Парахонскае". Вадзіцель прадпрыемства "Калінінскі" Добрушскага раёна Аляксандр Старацітараў і трактарыст-машыніст гаспадаркі "Косава" Івацэвіцкага раёна Уладзімір Харунжые ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" трактарыст-машыніст ААТ "Жураўлінае" Пружанскага раёна Аляксандр Баран, вадзіцель агракамбіната "Холмеч" Рэчыцкага раёна Аляксандр Забіран, трактарыст-машыніст ААТ "Отар
Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2025 год

Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2025 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 384, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2025 год. Дакумент захоўвае нацэленасць эканамічнай палітыкі на забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Рост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца да 104,1 працэнта за кошт трох спалучаных праграм: вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай. Указам таксама ўстанаўліваюцца мэтавыя арыенціры для іх выканання. Чакаецца, што экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 5,4 працэнта, ключавым фактарам яго росту стане нарошчванне фізічных аб'ёмаў. У эканоміку плануецца інвесціраваць на 7,8 працэнта больш, чым у бягучым годзе. Паспяховая рэалізацыя вытворча-інвестыцый
У 100 гадоў піша вершы і цытуе класікаў Вера Антонаўна Болбат з аграгарадка Клепачы

У 100 гадоў піша вершы і цытуе класікаў Вера Антонаўна Болбат з аграгарадка Клепачы

Дзякую жыццю, за маладосць, за ласку,За то, што падарыла сівізну.Дзякую за дні і непагоду,Дзякую, што я яшчэ жыву. Гэтыя вершы напісала Вера Антонаўна Болбат, чулая і сціплая бабуля з вёскі Клепачы. У 100 гадоў яна чытае на памяць знаёмыя радкі, цытуе класікаў і з падзякай чакае кожны новы дзень. Сустрэчу з гэтай дзіўнай жанчынай напярэдадні Дня пажылых людзей для нас арганізаваў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Па дарозе ў Клепачы карэспандэнты яшчэ не ведалі, што наперадзе нас чакае незабыўнае знаёмства. Дочкі гераіні Галіна і Людміла сустрэлі ля дзвярэй дома і гасцінна запрасілі прайсці. Вера Антонаўна сядзела на канапе ў вялікім пакоі ў прыгожай квяцістай хустцы. Па прычыне свайго шаноўнага ўзросту вочы яе не бачаць, але яна ўсё чуе і разумее.
У Пружанах адбыўся рэспубліканскі семінар-вучоба ЖКГ па ахове працы

У Пружанах адбыўся рэспубліканскі семінар-вучоба ЖКГ па ахове працы

На мінулым тыдні на базе Пружанскага КУВП «Камунальнік» прайшоў рэспубліканскі семінар-вучоба ЖКГ «Дзень аховы працы», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі абласных галіновых структур. Мерапрыемства складалася з дзвюх частак. Падчас першай — практычнай — госці азнаёміліся з дзеяннямі мясцовых камунальшчыкаў ва ўмоўных аварыйных сітуацыях. Варта адзначыць, што аказанне сучасных паслуг ЖКГ насельніцтву патрабуе выкарыстання складанага абсталявання. Таму пры ліквідацыі няштатных сітуацый работнікі «Камунальніка» нярэдка падвяргаюцца небяспецы, з улікам чаго кожнаму з іх неабходна дакладна ведаць правілы бяспечных паводзін. Гэта яны і прадэманстравалі падчас правядзення ліквідацыйных работ на каналізацыйных сетках каля Лядовага палаца, у рамонце вулічнага асвятлення на вул. Майскай, а таксам
«У страшным сне не маглі ўявіць!» Лукашэнка пракаменціраваў укіды аб планах захапіць ЧАЭС

«У страшным сне не маглі ўявіць!» Лукашэнка пракаменціраваў укіды аб планах захапіць ЧАЭС

Ні ў Беларусі, ні ў Расіі няма планаў захопліваць Чарнобыльскую АЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 кастрычніка на сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэлем Гросі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зробіць усё, што ад яе залежыць, для забеспячэння ядзернай бяспекі ў рэгіёне. "Мы разумныя людзі і на розныя авантуры не кідаемся", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт растлумачыў, што не проста так узняў гэту тэму: апошнім часам у СМІ гучаць укіды з Украіны аб тым, што нібыта "Лукашэнка хоча захапіць Чарнобыльскую станцыю". Такія заявы, вядома, абсурдныя, таму кіраўнік дзяржавы не разумее, што можа ляжаць у іх аснове. "Навошта Лукашэнку Чарнобыльс
Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных краін

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных краін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных краін. Урачыстая цырымонія адбылася 1 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы ўручылі паслы Кітая, Казахстана, Сербіі, Алжыра, Маўрытаніі, Бурундзі, Кувейта, Дамініканскай Рэспублікі і Уругвая. Прэзідэнт звярнуў увагу на пералік краін, паслы якіх прысутнічалі на цырымоніі. "У гэтай зале ўражальная дыпламатычная геаграфія. Тут сабраліся блізкія па духу людзі, аб'яднаныя адзіным імкненнем - стварыць і ўмацоўваць сувязі на карысць народаў нашых краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пра Кітайскую Народную Рэспубліку Прэзідэнт адзначыў, што 1 кастрычніка адзначаецца 75-я гадавіна ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. "Карыстаюч
Лукашэнка: клопат аб пажылых людзях і ветэранах быў і будзе ў ліку прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Беларусі

Лукашэнка: клопат аб пажылых людзях і ветэранах быў і будзе ў ліку прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Самаадданая праца старэйшых пакаленняў, якія перажылі Вялікую Айчынную вайну і ўзнялі краіну з руін, з'яўляецца фундаментам нашага нацыянальнага багацця. Вы будавалі гарады, узводзілі прамысловыя прадпрыемствы, аднаўлялі сельскую гаспадарку, вучылі дзяцей, здабывалі спартыўныя перамогі, здзяйснялі навуковыя адкрыцці, - гаворыцца ў віншаванні. - Многія з вас і сёння актыўныя і дзейныя: прадаўжаюць працаваць, удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці, выхоўваюць моладзь, шчодра дзелячыся сваімі мудрасцю і вопытам". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы заўсёды з павагай ставяцца да старэйшых, таму клопат аб пажылых
Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём пажылых людзей

Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём пажылых людзей

Дарагія ветэраны! Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення! Паважаныя пружанцы! Дзень пажылых людзей — асаблівы для ўсіх пакаленняў. Гэта выдатнае свята дае нам дадатковую магчымасць выказаць усім нашым ветэранам, людзям старэйшага ўзросту словы сардэчнай удзячнасці за іх воінскія і працоўныя подзвігі, за вялікі ўклад у развіццё роднай краіны, роднага раёна. Ваша жыццё — прыклад самаадданасці, мужнасці, бескарыслівага служэння Радзіме. Дзякуючы вам мы перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, паднялі з руін краіну, здзейснілі прарыў у сферы навукі і тэхнікі, не зламаліся і выстаялі ў складаныя гады станаўлення незалежнасці. І сёння, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы даяце нам найважнейшыя ўрокі сапраўднага патрыятызму, аптымізму, дабра і справядлівасці, вучыце несці адк