Лукашэнка падпісаў указ, які адмяняе абмежаванні на памер пенсіі працуючым пенсіянерам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў указ нумар 402 "Аб сацыяльнай падтрымцы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян.
Прадугледжваецца, у прыватнасці, адмена абмежавання на памер пенсіі працуючым пенсіянерам, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання на рынку працы асоб пенсійнага ўзросту.
Устанаўліваецца далейшае зніжэнне страхавога стажу з 10 да 5 гадоў маці, якія нарадзілі і выхавалі 4 і больш дзяцей.
Дадатковыя гарантыі па назначэнні датэрміновай пенсіі (на 5 гадоў раней) атрымаюць таты дзяцей-інвалідаў, якія ажыццяўляюць выхаванне і догляд дзіцяці без удзелу маці.
Для дзяцей-інвалідаў прадугледжана павышэнне да атрымліваемай пенсіі ў




