Суббота, 18 апреля 2026

День: 19.10.2024

Перадвыбарная кампанія? Вось чаму Лукашэнка наведвае «Дажынкі»

Перадвыбарная кампанія? Вось чаму Лукашэнка наведвае «Дажынкі»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час удзелу ў фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у Валожыне расказаў, чаму наведвае ў гэта свята розныя рэгіёны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Завяршаючы сваё выступленне, за рамкамі афіцыёзу Аляксандр Лукашэнка вырашыў адказаць, як гэта часта бывае, на хвалюючыя грамадства пытанні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго ўдзел у "Дажынках" звязваюць (больш за ўсё пра гэта гавораць збеглыя) з правядзеннем выбарчай кампаніі. "Запомніце: больш за ўсё я не хацеў бы, каб гэта кампанія пачыналася. Так, мы, як звычайна, па-беларуску, чыста, акуратна, на вачах усёй сусветнай супольнасці выберам свайго Прэзідэнта. Вы выбераце таго, хто гэтага заслугоўвае, з вашага пункту гледжання. Таму ніякай перадвыбарнай кампаніі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: мінімальныя сацыяльныя стандарты ў Беларусі трэба ўзняць на новы ўзровень

Лукашэнка: мінімальныя сацыяльныя стандарты ў Беларусі трэба ўзняць на новы ўзровень

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Президент
Мінімальныя сацыяльныя стандарты ў Беларусі трэба ўзняць на новы ўзровень. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Некалі мы ўвялі сістэму мінімальных сацыяльных стандартаў. Сёння настаў час узняць іх на больш высокі, новы ўзровень", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што неабходна стварыць у райцэнтрах, аграгарадках, вёсках і пасёлках такія камфортныя ўмовы, каб людзі імкнуліся жыць, працаваць і гадаваць дзетак менавіта там. Каб туды ехалі з Мінска і вялікіх гарадоў. А не наадварот. "Нельга сцягваць людзей у два-тры гарады ў краіне, а тое і ў Мінск. Горкі вопыт нашых суседзяў сведчыць аб тым, што гэта катастрофа для тых, хто жыве, дапусцім, у Мінску або Маскве
Лукашэнка расказаў пра непублічныя перагаворы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў

Лукашэнка расказаў пра непублічныя перагаворы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час удзелу ў фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у Валожыне расказаў пра непублічныя перагаворы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У перадвыбарны перыяд усе здаюць экзамен. Некалі я прыдумаў добрую формулу: не толькі дзеючы Прэзідэнт, але ўсе мы перад нашым народам здаём экзамен. Ды што там перад нашым народам: сёння засяроджана ўсё на Беларусі. Паверце, усё на Беларусі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Учора (у пятніцу, 18 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) у мяне быў непублічны дзень, але вельмі цяжкі. Вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перагаворы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі яны ўважліва назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашы памылкі і
Лукашэнка назваў галоўную якасць беларусаў, якая дапамагла захаваць краіну

Лукашэнка назваў галоўную якасць беларусаў, якая дапамагла захаваць краіну

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент, Сельское хозяйство
 Беларусы прымножылі спадчыну Савецкага Саюза, ператварыўшы гэты здабытак у нацыянальныя брэнды. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мінская вобласць сёння - адзін з лідараў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. А калісьці ж мы стаялі ў прамым сэнсе "на ростанях", выбіраючы свой шлях. Мы вызначаліся, куды і як ісці: развіваць прамысловасць, станавіцца аграрнай краінай або наогул распрадаць іншаземцам савецкую спадчыну і засяродзіцца, як тады гаварылі, на нейкіх паслугах, як я гаварыў, быць халуямі?  Вынікі нашага выбару сёння бачаць усе - мы самі, нашы сябры і непрыяцелі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён канстатаваў, што ў Беларусі высокапрадукцыйны АПК, ра
Першыя заняткі для ўдзельнікаў гуртка юных карэспандэнтаў з Ружан правялі карэспандэнты «Раённых будняў»

Першыя заняткі для ўдзельнікаў гуртка юных карэспандэнтаў з Ружан правялі карэспандэнты «Раённых будняў»

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Профессия
Прафесія журналіста і ў мінулыя часы была запатрабаванай грамадствам. А сёння яна стала вельмі актуальнай у сувязі з тым патокам інфармацыі, які ідзе праз розныя сродкі распаўсюджвання. Справа ў тым, што зніжэнне адказнасці і так званая ананімнасць у віртуальнай прасторы падштурхоўваюць нядобрасумленных «карэспандэнтаў» рыхтаваць усё тое, што мы зараз абагульняем пад назвай «фэйкі». Сапраўднаму журналісту зараз даводзіцца па крупінках збіраць, дбайна сартаваць і літаральна прасейваць праз дробнае сіта ўсе атрыманыя звесткі. Што патрабуе неверагоднага прафесіяналізму, пільнасці і велізарнага вопыту. Не толькі тэарэтычнага, але і практычнага. Словам, пачынаць рыхтаваць умелага работніка варта са школьнай парты. З гэтай нагоды сёлета па ініцыятыве рэдакцыі ў дзвюх школах раёна — Ліноў
Псіхолаг Пружанскай ЦРБ Таццяна Курачынская расказала, чаму псіхічнае здароўе — важны крытэрый даўгалецця

Псіхолаг Пружанскай ЦРБ Таццяна Курачынская расказала, чаму псіхічнае здароўе — важны крытэрый даўгалецця

Актуально, Здоровье, Новости
Няма ніводнага чалавека, які б не сутыкаўся з крызісамі, стратамі, эмацыйным болем —гэта частка нашага жыцця. Як знайсці той самы баланс і навучыцца супрацьстаяць цяжкасцям, нам расказала псіхолаг Пружанскай ЦРБ Таццяна Курачынская. — Мы ўсе ўкінуты ў пэўную рэальнасць, у нейкі гістарычны перыяд і сацыяльныя ўмовы, якія мы не выбіралі. Таццяна Васільеўна, дык усё ж, што можам зрабіць для свайго ўнутранага дабрабыту? — Тое, што мы сапраўды можам выбіраць, — гэта браць адказнасць за свой унутраны дабрабыт, за эмацыйны стан. Гэта кантроль свайго ўнутранага становішча, пасільнае кіраванне сітуацыяй у наяўных умовах. Клопат пра ўнутраны дабрабыт — гэта «гульня ў доўгую». Калі рабіць штодзённыя крокі ў гэтым напрамку, то ў перспектыве мы нарошчваем нашу псіхічную ўстойлівасць. — Та
Раённы этап Афанасьеўскага турніру выявіў лепшых. Хто паедзе на вобласць? (+фота)

Раённы этап Афанасьеўскага турніру выявіў лепшых. Хто паедзе на вобласць? (+фота)

Актуально, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Тварам да веры
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка ў мінулую суботу стала месцам правядзення раённага этапу Афанасьеўскага турніру сярод праваслаўнай моладзі. Менавіта тут па добрай традыцыі штогод збіраюцца выхаванцы нядзельных школ раёна, каб праверыць свае веды па асновах праваслаўя і выявіць лепшых. Сёлетні Афанасьеўскі турнір — ужо восьмы ў Брэсцкай епархіі. Чацвёрты год запар далучаецца да ўдзелу ў ім Пружанскае благачынне. Напачатку вядучыя нагадалі пра тое, што сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня ўстанаўлення Сабору Беларускіх святых. Менавіта таму ў рамках інтэлектуальных баталій, якія складаліся з 75 пытанняў, — трох этапаў і супергульні, — успомнілі святых зямлі беларускай, іх жыццёвы і асветніцкі шлях. За перамогу ў турніры змагалася пяць каманд — юнакі і дзяўчаты ад 11 да 15 га