Суббота, 18 апреля 2026

День: 13.10.2024

Лукашэнка — работнікам культуры: рабіце ўсё магчымае, каб праслаўляць цудоўную і непаўторную Беларусь

Лукашэнка — работнікам культуры: рабіце ўсё магчымае, каб праслаўляць цудоўную і непаўторную Беларусь

Актуально, Культура, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Нацыянальная культура - бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад'емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне", - падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт звярнуў увагу, што на працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. "Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Вельмі важнай, паводле яго слоў, з'яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое аб'ядноўвае і дапамагае людз
І музыка льецца, і песня гучыць! Як жыве і працуе сёння Ліноўскі сельскі Дом культуры

І музыка льецца, і песня гучыць! Як жыве і працуе сёння Ліноўскі сельскі Дом культуры

Актуально, Вёсачка родная мая, Год качества, Культура, Наша з табой Беларусь, Профессия
Штогод у разгар кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць акцёры і паэты, пісьменнікі і мастакі, музыканты, работнікі музеяў і выставачных залаў, бібліятэкары, кіраўнікі творчых калектываў. Напярэдадні свята мы зазірнулі ў Ліноўскі Дом культуры, каб бліжэй пазнаёміцца з людзьмі мастацтва і хоць на імгненне дакрануцца да высокага, добрага, светлага… Ліноўскі сельскі Дом культуры пачаў сваю дзейнасць у 1947 годзе ў асобным будынку па вуліцы Вакзальнай. У 1991-м пераехаў у новы вялікі і прасторны будынак на вуліцы Паркавай, дзе знаходзіцца і зараз. У Ліноўскім сельскім Доме культуры дзейнічаюць творчыя калектывы рознай жанравай накіраванасці: народны фальклорны гурт «Бабіна лета», народны струнны ансамбль «АRCHI», клуб аматараў вакальна-эстрадных спеваў «Мара», клуб аматараў песні
Чым жыла Пружаншчына. 1988-ы: свята культработнікаў

Чым жыла Пружаншчына. 1988-ы: свята культработнікаў

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
Сёння адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Варта сказаць, што сёлета ён святкуецца ў 27-ы раз: у 1998 годзе другая нядзеля кастрычніка была замацавана Указам Прэзідэнта за сферай культуры нашай краіны. Між тым пружанскія «масавікі-забаўнікі» і дагэтуль ладзілі прафесійныя святы, хай і адбывалася гэта неафіцыйна. Цікава тое, што 50, 40 ці 30 гадоў таму культработнікі, як і зараз, заўсёды святкавалі разам, не падзялючыся на калектывы і ўстановы. 36 гадоў таму. 1988 Яскравы доказ прыводзіць «раёнка» за 1988 год у рэпартажы пра неафіцыйную сумесную «маёўку» работнікаў культуры, якую зладзілі работнікі культуры Калядзіцкага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры. Дакладней кажучы, артысты з ДК Клепачоў прыехалі ў калгас «Рассвет» з канцэртнай праграмай. На якую, зноў жа па до
З прафесійным святам віншуе кіраўніцтва раёна работнікаў і ветэранаў сферы культуры

З прафесійным святам віншуе кіраўніцтва раёна работнікаў і ветэранаў сферы культуры

Актуально, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально, Профессия
Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры! Сёння ў гэтай сферы працуюць сапраўдныя прафесіяналы, адданыя любімай справе. Значнасць вашай прафесіі цяжка пераацаніць, бо менавіта культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі, уплывае на маральныя асновы грамадства і прывівае любоў да Радзімы, яе мінулага і цяперашняга. Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы Пружаншчына жыве цікавым жыццём. Многія творчыя праекты сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод дзяцей, моладзі і старэйшага пакалення. Галоўная мэта, з якой вы паспяхова спраўляецеся, — дамагчыся таго, каб культурай было пранізана ўсё, каб цікава і змястоўна жылося не толькі