Саміт СНД, перагаворы з Пуціным і вышэйшая ўзнагарода Расіі. Галоўнае з візіту Лукашэнкі ў Маскву
Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расію, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт прыбыў у Маскву яшчэ 7 кастрычніка. У панядзелак адбылася вячэра з удзелам лідараў краін СНД. Кіраўнікі дзяржаў мелі магчымасць у нефармальнай абстаноўцы абмеркаваць шырокае кола пытанняў, а заадно павіншаваць свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.
Аляксандр Лукашэнка на наступны дзень расказаў журналістам, што перадаў Уладзіміру Пуціну "вельмі сур'ёзны, арыгінальны і асаблівы падарунак", створаны рукамі беларускіх умельцаў. Праўда, не стаў удакладняць, што менавіта гэта было.
Што датычыцца тэматыкі нефармальнай сустрэчы, Прэзідэнт сказаў так: "Ад геапалітыкі да канкрэтных унутраных пытанняў. Але галоўнае - давайце будзем разам".
8 кастрычніка ў Крам




