Школа — храм, а педагог — святое. Лукашэнка ў Дзень настаўніка нагадаў пра галоўны арыенцір для кожнага
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў з Днём настаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэты дзень кіраўнік дзяржавы назваў сапраўды ўсенародным святам, яго адзначаюць людзі самай высакароднай, адказнай і паважанай прафесіі ў свеце, што прадаўжае тысячагадовую гісторыю падзвіжніцтва і настаўніцтва.
Словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў усім - выхавальнікам, настаўнікам, выкладчыкам, ветэранам педагагічнай працы - за вернасць прызванню, добрыя і ўважлівыя адносіны да юнага пакалення, высокі прафесіяналізм і захаванне лепшых традыцый айчыннай адукацыі.
"Упэўнены, паспяхова ўкараняючы самыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў навучанне і выхаванне, павышаючы прэстыж і значнасць адукацыйнай сферы, вы зробіце ўсё, каб прынцып "школ



